Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

Велічны Фарны касцёл у Гродне захоўвае не толькі багатыя інтэр'еры, але і цікавую гісторыю сваіх званоў

Велічны Фарны касцёл у Гродне захоўвае не толькі багатыя інтэр'еры, але і цікавую гісторыю сваіх званоў. Два званы — святога Казіміра (300 кг) і святога Францішка Ксаверыя (714 кг) — былі выраблены ў 1938 годзе ў ліцейні Якуба Крушэўскага ў Венгрове. Яны мелі ў складзе 80% медзі і 20% ангельскага волава. Надпіс на званах фіксуе: "Імя маё Св. Казімір (або Св. Францішак). Фундаваны ў 1938 г., калі касцёлам кіраваў Пій ХІ, Прэзідэнтам Рэчы Паспалітай быў Ігнат Масціцкі, а архібіскупам мітрапалітам віленскім Рамуальд Ялбжыкоўскі. Адліты Я(кубам) Крушэўскім у Венгрове”. Асаблівы лёс мае трэці звон (на фота) — святога Станіслава (вага 500 кг). Ён паходзіў яшчэ з першага драўлянага езуіцкага касцёла ў Гродне і першапачаткова быў адліты ў 1637 годзе. Яго гісторыя адлюстравана ў надпісе на лацінскай мове, які азначае: "Богу Найлепшаму Найвялікшаму, Дзеве Маці Марыі, благаслаўлёнаму Станіславу Костку. У 1637 годзе адліты — гучаў. У 1655 годзе маскавітамі спалены — змоўк. У 1667 годзе ў Карал

Велічны Фарны касцёл у Гродне захоўвае не толькі багатыя інтэр'еры, але і цікавую гісторыю сваіх званоў.

Два званы — святога Казіміра (300 кг) і святога Францішка Ксаверыя (714 кг) — былі выраблены ў 1938 годзе ў ліцейні Якуба Крушэўскага ў Венгрове. Яны мелі ў складзе 80% медзі і 20% ангельскага волава. Надпіс на званах фіксуе: "Імя маё Св. Казімір (або Св. Францішак). Фундаваны ў 1938 г., калі касцёлам кіраваў Пій ХІ, Прэзідэнтам Рэчы Паспалітай быў Ігнат Масціцкі, а архібіскупам мітрапалітам віленскім Рамуальд Ялбжыкоўскі. Адліты Я(кубам) Крушэўскім у Венгрове”.

Асаблівы лёс мае трэці звон (на фота) — святога Станіслава (вага 500 кг). Ён паходзіў яшчэ з першага драўлянага езуіцкага касцёла ў Гродне і першапачаткова быў адліты ў 1637 годзе.

Яго гісторыя адлюстравана ў надпісе на лацінскай мове, які азначае:

"Богу Найлепшаму Найвялікшаму, Дзеве Маці Марыі, благаслаўлёнаму Станіславу Костку. У 1637 годзе адліты — гучаў. У 1655 годзе маскавітамі спалены — змоўк. У 1667 годзе ў Каралеўцы (Рэгіямонце) пераліты — зноў пачаў гучаць. Ганс фон Охрум."

Усе гэтыя тры званы і сёння знаходзяцца на адзін ярус вышэй за механізм гадзінніка ў той самай вежы гродзенскага Фарнага касцёла. Сярэдні звон святога Станіслава выкарыстоўваецца для бою чвэрцяў, а бой гадзін адбываецца ў найвялікшы звон святога Францішка Ксаверыя.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127