15 лістапада 1989 года адбылася афіцыйная змена назвы гродзенскага цэнтральнага парку: ён быў названы ў гонар Жана Эмануэля Жылібера. Гэта было замацавана рашэннем Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў №705. Аднак, як гэта часта бывае, гродзенцы яшчэ шмат гадоў працягвалі па звычцы называць гэтае месца проста Старым паркам (каб адрозніць яго ад Новага парку, што знаходзіцца ля Каложы). Цікава, што Жылібер быў не першай знакамітай асобай, у гонар каго быў названы гэты парк. Значна раней, 23 красавіка 1964 года, паводле рашэння №214 Гродзенскага гарвыканкама, парк атрымаў назву "Парк культуры і адпачынку імя Элізы Ажэшкі". Паводле таго ж рашэння, новы парк, які толькі ствараўся, афіцыйна атрымаў назву — парк культуры і адпачынку «Космас»! 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube ☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127
15 лістапада 1989 года адбылася афіцыйная змена назвы гродзенскага цэнтральнага парку: ён быў названы ў гонар Жана Эмануэля Жылібера
15 ноября 202515 ноя 2025
~1 мин