Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

👉 Сённяшнія новабудоўлі ў цэнтры Гродна часта выклікаюць дыскусіі і крытыку за тое, што яны не адпавядаюць гістарычнай забудове, якую

👉 Сённяшнія новабудоўлі ў цэнтры Гродна часта выклікаюць дыскусіі і крытыку за тое, што яны не адпавядаюць гістарычнай забудове, якую імкнуцца аднавіць. Аднак цікава, што больш за стагоддзе таму некаторыя будынкі, якія мы сёння лічым гістарычнай каштоўнасцю (напрыклад, будынак Пазямельнага банка на вуліцы Карбышава ці дом купца Мураўёва), таксама не ўсім падабаліся. 📝 Пра тое, як выглядаў і ўспрымаўся горад падчас Першай сусветнай вайны, дазваляе ўявіць Дзённік нямецкага афіцэра Курта Кламрота, які служыў у Гродне. Раім пачытаць фрагмент, дзе ён дзеліцца ўражаннямі ад архітэктуры: "На паўднёвым беразе ракі прасціраецца прадмесце Занёманскае з беласнежным кляштарам францысканцаў і цёмнай арыгінальнай сінагогай. Сінагога поўнасцю пабудаваная з амаль зачэрненай драўніны і стварае сваім трох’ярусным пірамідальным дахам незвычайнае ўражанне. Яно яшчэ болей узмацняецца, калі ўваходзіш у паўзмрок будынка і бачыш за малітваю старазапаветныя постаці барадатых, апранутых у паласатае малітоўн

👉 Сённяшнія новабудоўлі ў цэнтры Гродна часта выклікаюць дыскусіі і крытыку за тое, што яны не адпавядаюць гістарычнай забудове, якую імкнуцца аднавіць. Аднак цікава, што больш за стагоддзе таму некаторыя будынкі, якія мы сёння лічым гістарычнай каштоўнасцю (напрыклад, будынак Пазямельнага банка на вуліцы Карбышава ці дом купца Мураўёва), таксама не ўсім падабаліся.

📝 Пра тое, як выглядаў і ўспрымаўся горад падчас Першай сусветнай вайны, дазваляе ўявіць Дзённік нямецкага афіцэра Курта Кламрота, які служыў у Гродне. Раім пачытаць фрагмент, дзе ён дзеліцца ўражаннямі ад архітэктуры:

"На паўднёвым беразе ракі прасціраецца прадмесце Занёманскае з беласнежным кляштарам францысканцаў і цёмнай арыгінальнай сінагогай. Сінагога поўнасцю пабудаваная з амаль зачэрненай драўніны і стварае сваім трох’ярусным пірамідальным дахам незвычайнае ўражанне. Яно яшчэ болей узмацняецца, калі ўваходзіш у паўзмрок будынка і бачыш за малітваю старазапаветныя постаці барадатых, апранутых у паласатае малітоўнае адзенне габрэяў.

З гарадзенскіх цэркваў больш за ўсё кідаецца ў вочы Сафійская. Гэта бялюткае збудаванне, верхняя частка адцененая шараватым, з высокай, пакрытай светла-блакітнай фарбай вежай і пяццю меншымі вежамі, якія ўзносяць цёмна-сінія купалы з блішчастымі залатымі зоркамі. Пышна стаіць гэты архітэктурны твор, афарбоўкай сваёй і сілуэтам насупраць неба, што прасціраецца яркім блакітам у сонечных праменях альбо зацягнутае хмарамі. Але наймацнейшае ўражанне ён робіць увечары, калі сонца абдорвае белы сабор чырванаватым адценнем. Насупраць Сафійскага сабору на другім баку рынкавай плошчы знаходзіцца збудаваны езуітамі рымска-каталіцкі прыходскі касцёл, які архітэктурна моцна пераўзыходзіць Сафію. Унутранае ўбранне таксама сведчыць пра вялікае мастацкае пачуццё айцоў-езуітаў.

Акрамя гэтых дзвюх галоўных цэркваў, Горадня мае яшчэ цэлы шэраг цэркваў і кляштараў, такіх як базыльянскі жаночы кляштар, бернардзінскі і брыгіцкі кляштары, рускую Аляксандраўскую царкву з Андрэеўскім крыжам на даху, шэрую, з узнесеным угору шпілем нямецка-эвангельскую царкву і царкву св. Георгія з яе залатымі цыбулістымі вежамі.

Найпрыгажэйшы з публічных будынкаў Горадні – губернатарскі дом – згарэў пры заняцці горада. З іншых збудаванняў для грамадскасці некаторыя былі яшчэ вельмі добрыя, напрыклад, будынак, які займае зараз губернатар Яго Высокасць фон Хэльд. Нядрэнна збудаваныя таксама ратуша і некаторыя школьныя будынкі. Найменш удалай здаецца мне самая новая з гэтых пабудоў, а менавіта ўзведзены ўсяго за некалькі гадоў да вайны “Сялянскі банк”.

Жылыя і адміністрацыйныя будынкі большай часткай будаваліся проста, толькі зрэдку вытыркнецца сучаснае фанабэрыстае, што нявыгадна выбіваецца з асяроддзя, як, напрыклад, мадэрновы будынак гатэлю на Рынкавай плошчы, які адразу ж разбурае ўсю яе прыгожую цэласнасць. Мноства вуліцаў, што спускаюцца ўніз і падымаюцца ўгору, надаюць гораду разнастайнасць."

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127