Найти в Дзене
Hrodna 11:27

📖 10 лістапада спаўняецца 116 гадоў з дня нараджэння Паўла Ясеніцы — аднаго з найважнейшых польскіх гістарычных эсэістаў ХХ стагоддзя

📖 10 лістапада спаўняецца 116 гадоў з дня нараджэння Паўла Ясеніцы — аднаго з найважнейшых польскіх гістарычных эсэістаў ХХ стагоддзя. Хоць ён нарадзіўся ў Сімбірску на Волзе (сёння расійскі Ульянаўск), менавіта Гродна і Гродзенская зямля (а таксама Вільня) адыгралі асаблівую ролю ў яго жыцці і творчасці. У 1928–1932 гадах малады Леан Лех Бейнар (бо так насамрэч яго звалі) працаваў у Гродне настаўнікам гісторыі. Тут ён сутыкнуўся са шматкультурнай спадчынай былой Рэчы Паспалітай, якая сфармавала яго далейшы погляд на мінулае. Гродна стала для яго жывым музеем гісторыі — месцам, дзе мінулае было прысутнае ў архітэктуры, дакументах і памяці жыхароў. Вопыт гэтага часу вяртаўся ў яго кнігах, асабліва ў цыкле пра Рэч Паспалітую Абодвух Народаў і пра эпоху Ягелонаў. Ясеніца паказваў Гродна як сімвал колішняй дзяржавы — прастору дыялогу, суіснавання і агульнай спадчыны. Асабліва часта Гродна з'яўляўся на старонках яго эсэ, прысвечаных постацям эпохі апошніх Ягелонаў і пераходу да выбарнай

📖 10 лістапада спаўняецца 116 гадоў з дня нараджэння Паўла Ясеніцы — аднаго з найважнейшых польскіх гістарычных эсэістаў ХХ стагоддзя. Хоць ён нарадзіўся ў Сімбірску на Волзе (сёння расійскі Ульянаўск), менавіта Гродна і Гродзенская зямля (а таксама Вільня) адыгралі асаблівую ролю ў яго жыцці і творчасці.

У 1928–1932 гадах малады Леан Лех Бейнар (бо так насамрэч яго звалі) працаваў у Гродне настаўнікам гісторыі. Тут ён сутыкнуўся са шматкультурнай спадчынай былой Рэчы Паспалітай, якая сфармавала яго далейшы погляд на мінулае. Гродна стала для яго жывым музеем гісторыі — месцам, дзе мінулае было прысутнае ў архітэктуры, дакументах і памяці жыхароў.

Вопыт гэтага часу вяртаўся ў яго кнігах, асабліва ў цыкле пра Рэч Паспалітую Абодвух Народаў і пра эпоху Ягелонаў. Ясеніца паказваў Гродна як сімвал колішняй дзяржавы — прастору дыялогу, суіснавання і агульнай спадчыны. Асабліва часта Гродна з'яўляўся на старонках яго эсэ, прысвечаных постацям эпохі апошніх Ягелонаў і пераходу да выбарнай манархіі: Жыгімонту Аўгусту, Ганне Ягелонцы, Боне Сфорца і Стэфану Баторыю.

«Не прэтэндуючы на лаўры вучонага я таксама не з'яўляюся папулярызатарам ведаў. Я пішу звычайныя гістарычныя эсэ. Адзінае, што робіць іх асаблівымі — у іх няма ніякіх фікцыяй. Героямі гэтай гісторыі з'яўляюцца цэнтральныя асобы ў гісторыі нашай краіны», - казаў пра сваю творчасць Ясяніца.

Эсэ Ясяніцы і сёння чытаюцца выдатна, бо гісторыя ў яго інтэрпрэтацыі — гэта не проста збор дат і фактаў, а аповед пра людзей, іх выбары і каштоўнасці.

У 1960-я гады польскія камуністычныя ўлады пачалі кампанію паклёпу супраць Ясяніцы, які выступіў супраць цэнзуры ў краіне. СМІ далучыліся да крытыкі. Ясяніцу перасталі публікаваць. Ён памёр 19 жніўня 1970 года ў Варшаве.

🔹 А вы — чыталі кнігі Паўла Ясяніцы?