Найти в Дзене
Hrodna.life

🎬 55 гады таму ў Гродне адкрылі кінатэатр «Усход

🎬 55 гады таму ў Гродне адкрылі кінатэатр «Усход» Дату падглядзелі ў Telegram-канале Hrodna 11:27. 20 лістапада 1970 года ў Гродне адкрыўся кінатэатр «Усход» з глядацкай залай на 605 чалавек. Назва была абраная невыпадкова — кіно ўзвялі на ўсходняй ускраіне горада. Магчыма, такім чынам ушанавалі і савецкі касмічны карабель «Усход». У той час гэта быў ужо пяты кінатэатр у Гродне. Адкрылі яго паказам стужкі «Я, Францыск Скарына». Першыя гадоў дзесяць былі сапраўды паспяховымі. Потым стала значна складаней, а злева з’явілася страшэнная «гаргара» недабудаванага Дома культуры будаўнікоў — аднаго з апошніх савецкіх даўгабудаў Гродна (які пазней усё ж дабудавалі ў выглядзе «Галактыкі»). У 90-я і 2000-я «Усход» стараўся зарабляць як мог: відэакабінкі, кансольны і камп’ютарны клуб, більярд, дыскатэка «Для тых, каму за...». Нават трансляцыі футбольных матчаў паказвалі на вялікім экране! Потым з’явілася ідэя зрабіць начны кінатэатр. Але без грунтоўнай рэканструкцыі абысціся ўсё адно не ўдало

🎬 55 гады таму ў Гродне адкрылі кінатэатр «Усход»

Дату падглядзелі ў Telegram-канале Hrodna 11:27.

20 лістапада 1970 года ў Гродне адкрыўся кінатэатр «Усход» з глядацкай залай на 605 чалавек. Назва была абраная невыпадкова — кіно ўзвялі на ўсходняй ускраіне горада. Магчыма, такім чынам ушанавалі і савецкі касмічны карабель «Усход».

У той час гэта быў ужо пяты кінатэатр у Гродне. Адкрылі яго паказам стужкі «Я, Францыск Скарына». Першыя гадоў дзесяць былі сапраўды паспяховымі. Потым стала значна складаней, а злева з’явілася страшэнная «гаргара» недабудаванага Дома культуры будаўнікоў — аднаго з апошніх савецкіх даўгабудаў Гродна (які пазней усё ж дабудавалі ў выглядзе «Галактыкі»).

У 90-я і 2000-я «Усход» стараўся зарабляць як мог: відэакабінкі, кансольны і камп’ютарны клуб, більярд, дыскатэка «Для тых, каму за...». Нават трансляцыі футбольных матчаў паказвалі на вялікім экране! Потым з’явілася ідэя зрабіць начны кінатэатр. Але без грунтоўнай рэканструкцыі абысціся ўсё адно не ўдалося.

Сёння «Усход», разам з прыбудаванай суседняй «Галактыкай», гэта ўжо цэлы культурна-забаўляльна-спартыўны комплекс.

Фота: oldgrodno.by і «Гродзенская праўда»

-2
-3
-4
-5
-6