Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

20 лістапада 1970 года адбылося адкрыццё кінатэатра "Усход" з глядацкай залай на 605 чалавек

20 лістапада 1970 года адбылося адкрыццё кінатэатра "Усход" з глядацкай залай на 605 чалавек. Назва была абрана невыпадкова: кіно пабудавалі на ўсходняй ускраіне горада, а таксама, відаць, у гонар савецкага касмічнага карабля "Усход". "Усход" стаў пятым кінатэатрам у Гродне на той момант. Адкрылі яго паказам стужкі «Я, Францыск Скарына». Першыя дзесяць гадоў працы былі паспяховымі. Потым стала складаней, асабліва пасля таго, як побач з'явіўся недабудаваны Дом культуры будаўнікоў — адзін з апошніх савецкіх даўгабудаў Гродна (які пазней быў дабудаваны як "Галактыка"). У 90-я і 2000-я гады "Усход" шукаў шляхі заробку: там працавалі відэакабінкі, кансольны і камп'ютарны клуб, більярд, дыскатэка "Для тых, каму за...", а таксама на вялікім экране паказвалі наўпроставыя трансляцыі футбола. Была нават ідэя зрабіць з яго начны кінатэатр. Аднак без грунтоўнай рэканструкцыі абысціся ўсё роўна не ўдалося. Сёння "Усход", разам з прыбудаванай суседняй "Галактыкай", уяўляе сабой цэлы культурна-за

20 лістапада 1970 года адбылося адкрыццё кінатэатра "Усход" з глядацкай залай на 605 чалавек.

Назва была абрана невыпадкова: кіно пабудавалі на ўсходняй ускраіне горада, а таксама, відаць, у гонар савецкага касмічнага карабля "Усход".

"Усход" стаў пятым кінатэатрам у Гродне на той момант. Адкрылі яго паказам стужкі «Я, Францыск Скарына». Першыя дзесяць гадоў працы былі паспяховымі. Потым стала складаней, асабліва пасля таго, як побач з'явіўся недабудаваны Дом культуры будаўнікоў — адзін з апошніх савецкіх даўгабудаў Гродна (які пазней быў дабудаваны як "Галактыка").

У 90-я і 2000-я гады "Усход" шукаў шляхі заробку: там працавалі відэакабінкі, кансольны і камп'ютарны клуб, більярд, дыскатэка "Для тых, каму за...", а таксама на вялікім экране паказвалі наўпроставыя трансляцыі футбола. Была нават ідэя зрабіць з яго начны кінатэатр. Аднак без грунтоўнай рэканструкцыі абысціся ўсё роўна не ўдалося.

Сёння "Усход", разам з прыбудаванай суседняй "Галактыкай", уяўляе сабой цэлы культурна-забаўляльна-спартыўны комплекс.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127