Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

1 лістапада 1941 года акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні ў Гродне двух гетта

1 лістапада 1941 года акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні ў Гродне двух гетта. Згодна з прыказам нямецкіх уладаў, перасяленне яўрэяў адбывалася ўжо на наступны дзень — 2 лістапада 1941 года — з 12 да 18 гадзіны. Гетта №1 размяшчалася ў цэнтры горада. Яго абнеслі калючым дротам, вышыня якога дасягала двух метраў. За дротам апынулася цэнтральная частка горада, у тым ліку вуліцы Замкавая, Вялікая Траецкая, Віленская і Савецкая. Другое гетта размяшчалася ў раёне сучаснай вуліцы Антонава. Гетта ліквідавалі вясной 1943 года. За час правядзення нямецкай палітыкі Халакоста было знішчана каля 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў. 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube ☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

1 лістапада 1941 года акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні ў Гродне двух гетта. Згодна з прыказам нямецкіх уладаў, перасяленне яўрэяў адбывалася ўжо на наступны дзень — 2 лістапада 1941 года — з 12 да 18 гадзіны.

Гетта №1 размяшчалася ў цэнтры горада. Яго абнеслі калючым дротам, вышыня якога дасягала двух метраў. За дротам апынулася цэнтральная частка горада, у тым ліку вуліцы Замкавая, Вялікая Траецкая, Віленская і Савецкая. Другое гетта размяшчалася ў раёне сучаснай вуліцы Антонава.

Гетта ліквідавалі вясной 1943 года. За час правядзення нямецкай палітыкі Халакоста было знішчана каля 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127