Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

📆 28 кастрычніка 1845 года ў Гродне нарадзіўся Жыгімонт Урублеўскі — фізік, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве

📆 28 кастрычніка 1845 года ў Гродне нарадзіўся Жыгімонт Урублеўскі — фізік, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Навуковец найбольш вядомы тым, што разам з Каралем Альшэўскім атрымаў вадкі кісларод. Эксперымент фізікаў прызналі самым важным адкрыццём у фізіцы за тры гады. 🧪 Урублеўскі атрымаў стыпендыю і пачаў працаваць над спробамі здабыць вадкі вадарод, але не паспеў гэта здзейсніць. Трагічна загінуў у 1888 годзе. Падчас працы над схемамі для артыкула Урублеўскі перакуліў чарцёжную дошку, якая, у сваю чаргу, перавярнула газавую лямпу. Навуковец, абліты палаючым газам, здолеў выйсці на вуліцу, дзе яго патушылі студэнты. Плошча апёкаў была вельмі вялікая, і праз пэўны час Урублеўскі памёр. ⚔️ Да навуковай кар'еры Жыгімонт Урублеўскі паспеў стаць удзельнікам антыцарскага паўстання 1863 года, за што адбыў пяць гадоў у зняволенні. Выратаваннем для яго стала тое, што яму было ўсяго 18 гадоў, яго бацькі былі верныя ўладзе, і ён не ўдзельнічаў непасрэдна ў баях. 🌑 У гонар навук

📆 28 кастрычніка 1845 года ў Гродне нарадзіўся Жыгімонт Урублеўскі — фізік, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Навуковец найбольш вядомы тым, што разам з Каралем Альшэўскім атрымаў вадкі кісларод. Эксперымент фізікаў прызналі самым важным адкрыццём у фізіцы за тры гады.

🧪 Урублеўскі атрымаў стыпендыю і пачаў працаваць над спробамі здабыць вадкі вадарод, але не паспеў гэта здзейсніць. Трагічна загінуў у 1888 годзе. Падчас працы над схемамі для артыкула Урублеўскі перакуліў чарцёжную дошку, якая, у сваю чаргу, перавярнула газавую лямпу. Навуковец, абліты палаючым газам, здолеў выйсці на вуліцу, дзе яго патушылі студэнты. Плошча апёкаў была вельмі вялікая, і праз пэўны час Урублеўскі памёр.

⚔️ Да навуковай кар'еры Жыгімонт Урублеўскі паспеў стаць удзельнікам антыцарскага паўстання 1863 года, за што адбыў пяць гадоў у зняволенні. Выратаваннем для яго стала тое, што яму было ўсяго 18 гадоў, яго бацькі былі верныя ўладзе, і ён не ўдзельнічаў непасрэдна ў баях.

🌑 У гонар навукоўца ў гродзенскім Фарным касцёле размешчана памятная дошка, а таксама названы кратар на Месяцы.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127