24 кастрычніка 1958 года ў Гродне здалі ў эксплуатацыю першую тэлевізійную рэтрансляцыйную станцыю. Гэта была першая тэлевежа, якую ўбачылі ў горадзе. Тая вежа, што сёння знаёма кожнаму гродзенцу (на вуліцы Горкага), пачала будавацца значна пазней — толькі ў 1968 годзе. Першы рэтрансляцыйны тэлевізійны пункт пачалі будаваць на ўсходняй ускраіне Гродна ў канцы кастрычніка 1957 года. Будаўнічую пляцоўку разгарнулі на адным з узгоркаў, каб прыём перадач быў дакладным. Сёння на гэтым месцы размяшчаюцца вытворчыя цэхі «Гродна Азот». На будаўніцтва станцыі было выдаткавана 120 тыс. савецкіх рублёў. Таксама спатрэбілася 50 тыс. цаглінаў, 40 кубаметраў будаўнічага лесу, 10 тон вапны, 30 тон цэменту і дзве тоны жалеза. Мачты для тэлевізійнай станцыі вырабілі рамонтныя майстэрні рачнога параходства. Рэтрансляцыйная станцыя прымала перадачы Вільнюскага тэлецэнтра. Аднак нешматлікія ўладальнікі ўласных тэлевізараў сутыкнуліся з праблемамі. Па-першае, перадачы з Вільнюса трансляваліся на літоўск
24 кастрычніка 1958 года ў Гродне здалі ў эксплуатацыю першую тэлевізійную рэтрансляцыйную станцыю
24 октября 202524 окт 2025
1 мин