Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

20 кастрычніка 1942 года каля форта ля вёскі Навумавічы былі расстраляныя 25 закладнікаў, узятых за забітага патрульнага

20 кастрычніка 1942 года каля форта ля вёскі Навумавічы былі расстраляныя 25 закладнікаў, узятых за забітага патрульнага. Сярод іх апынуўся Ян Каханоўскі, заснавальнік Гродзенскага заапарка. Гісторыя пачалася 13 кастрычніка 1942 года. Увечары на Старым мосце праз Нёман нямецкі патруль спыніў мясцовага жыхара з гружаным возам. Паводле адной з версій, мужчына вёз кантрабанду і пачаў стральбу. У выніку перастрэлкі загінуў нямецкі салдат. Улады запатрабавалі неадкладнай выдачы вінаватага, даўшы тэрмін да 18 кастрычніка. У адваротным выпадку абяцалі ўзяць у закладнікі 100 чалавек з мясцовага насельніцтва. Паколькі вінаваты не з’явіўся, немцы ўзялі закладнікаў, у асноўным прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі: лекараў, ксяндзоў, настаўнікаў і іншых спецыялістаў. Сярод іх апынуліся Ян Каханоўскі і вядомы педагог Юзаф Вевюрскі. Закладнікаў трымалі ў турме ў цэнтры Гродна. Пасля зваротаў мясцовых жыхароў шэф гестапа пагадзіўся расстраляць 25 закладнікаў замест 100. Адбор праходзіў у турэмным

20 кастрычніка 1942 года каля форта ля вёскі Навумавічы былі расстраляныя 25 закладнікаў, узятых за забітага патрульнага. Сярод іх апынуўся Ян Каханоўскі, заснавальнік Гродзенскага заапарка.

Гісторыя пачалася 13 кастрычніка 1942 года. Увечары на Старым мосце праз Нёман нямецкі патруль спыніў мясцовага жыхара з гружаным возам. Паводле адной з версій, мужчына вёз кантрабанду і пачаў стральбу. У выніку перастрэлкі загінуў нямецкі салдат.

Улады запатрабавалі неадкладнай выдачы вінаватага, даўшы тэрмін да 18 кастрычніка. У адваротным выпадку абяцалі ўзяць у закладнікі 100 чалавек з мясцовага насельніцтва.

Паколькі вінаваты не з’явіўся, немцы ўзялі закладнікаў, у асноўным прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі: лекараў, ксяндзоў, настаўнікаў і іншых спецыялістаў. Сярод іх апынуліся Ян Каханоўскі і вядомы педагог Юзаф Вевюрскі.

Закладнікаў трымалі ў турме ў цэнтры Гродна. Пасля зваротаў мясцовых жыхароў шэф гестапа пагадзіўся расстраляць 25 закладнікаў замест 100.

Адбор праходзіў у турэмным калідоры: з шэрагу выводзілі кожнага чацвёртага. У лік асуджаных трапіў Юзаф Вевюрскі, які быў шматдзетным бацькам (яго жонка чакала чарговае дзіця). Яго сябар, Ян Каханоўскі, наадварот, атрымаў шанец выйсці на свабоду.

Ян Каханоўскі прапанаваў немцам памяняцца месцамі з Вевюрскім. Немцы дазволілі. Заснавальнік заапарка ў Гродне пайшоў на смерць замест свайго сябра.

Па адной з версій гродзенскіх краязнаўцаў, цела Яна Каханоўскага ўдалося выкапаць яго знаёмым і перапахаваць на каталіцкіх могілках у Гродне, побач з магілай брата. Сёння на меркаваным месцы перапахавання стаіць помнік.

Аднак сведка тых падзей Яніна Таўрэль, жыхарка вёскі Навумавічы, выказвала сумненні ў магчымасці такога ўчынку:

«Мне, здаецца, такога быць не можа. Калі б немцы заўважылі, што парушаны насып, яны б расстралялі ўсю нашу вёску. Машыны да форта ездзілі пастаянна і там заўсёды кагосьці расстрэльвалі. Стрэлы мы чулі часта, а калі ўсё заціхала трохі, мясцовыя хадзілі да месцаў расстрэлаў, але, наколькі я памятаю, ніколі нікога не выкопвалі»

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127