16 кастрычніка 1896 года ў Гродне памерла Марыя Багдановіч, маці будучага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Марыя пабралася шлюбам з Адамам Багдановічам, бацькам паэта, калі ёй было 19 гадоў. Адам Багдановіч так узгадваў сваю жонку: «Незвычайная жвавасць успрымання, пачуцця і рухаў была асноўнай, выбітнай рысай яе натуры. Рухомая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой жахлівай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці... Яе карткі не даюць ніякага паняцця не толькі пра яе духоўнае аблічча, але нават і пра знешняе. Гэта — маска, пазбаўленая жыцця, а яна была ўся зіхоткая, пяючая жыццё, уся рух, радасць, захапленне». Марыя Багдановіч спрабавала выкарыстоўваць фробелеўскую сістэму для выхавання пачуццяў у дзяцей. Аднак тыя перад развіваючымі цацкамі аддавалі перавагу простым жывым зносінам. Праз месяц пасля нараджэння дачкі ў Марыі Багдановіч былі выяўлены сухоты. Лячэнне не дапамагло, і 16 кастрычніка 1896 года яна памерла. Пахавалі Марыю Багдановіч
16 кастрычніка 1896 года ў Гродне памерла Марыя Багдановіч, маці будучага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча
16 октября 202516 окт 2025
1 мин