Найти в Дзене
Hrodna 11:27

😢 Памерла Наталля Дораш - фатографка, якая здымала Гродна паўстагоддзя

😢 Памерла Наталля Дораш - фатографка, якая здымала Гродна паўстагоддзя 📸 Матушка з фотакамерай (матушка - даслоўна, бо Наталля была жонкай праваслаўнага святара) захапілася фатаграфіяй яшчэ ў юнацтве, што і не дзіўна. Яе дзед Канстанцін Бялецкі быў вядомым у Гродне лекарам і грамадскім дзеячом, а таксама аматарам фатаграфіі. Яна пачала здымаць у 1970-х і больш з фотакамерай не расставалася. Яе архіў - сапраўдны скарб. Публікуем чатыры фота Наталлі з пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. 1️⃣ Наталля Дораш, аўтапартрэт у люстэрку. У руках фотапарат "Зенит 3-М", які падараваў бацька. 2️⃣ На сённяшні дзень - унікальнае фота. Цяпер гэта месца выглядае зусім інакш. Хлопчыкі з’язджаюць па вуліцы Гараднічанскай да ракі Гараднічанкі. Сёння на месцы, адкуль зроблена фота - плошча Леніна. А тады быў працяг даліны ракі. За хлопчыкамі - фрагмент вуліцы Ажэшкі. Справа бачны стары будынак аблвыканкама, а злева - колішняя карчма. Яе потым знеслі, каб разбудаваць аблвыканкам да сённяшняга выгляд

😢 Памерла Наталля Дораш - фатографка, якая здымала Гродна паўстагоддзя

📸 Матушка з фотакамерай (матушка - даслоўна, бо Наталля была жонкай праваслаўнага святара) захапілася фатаграфіяй яшчэ ў юнацтве, што і не дзіўна. Яе дзед Канстанцін Бялецкі быў вядомым у Гродне лекарам і грамадскім дзеячом, а таксама аматарам фатаграфіі. Яна пачала здымаць у 1970-х і больш з фотакамерай не расставалася. Яе архіў - сапраўдны скарб.

Публікуем чатыры фота Наталлі з пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

1️⃣ Наталля Дораш, аўтапартрэт у люстэрку. У руках фотапарат "Зенит 3-М", які падараваў бацька.

2️⃣ На сённяшні дзень - унікальнае фота. Цяпер гэта месца выглядае зусім інакш. Хлопчыкі з’язджаюць па вуліцы Гараднічанскай да ракі Гараднічанкі. Сёння на месцы, адкуль зроблена фота - плошча Леніна. А тады быў працяг даліны ракі. За хлопчыкамі - фрагмент вуліцы Ажэшкі. Справа бачны стары будынак аблвыканкама, а злева - колішняя карчма. Яе потым знеслі, каб разбудаваць аблвыканкам да сённяшняга выгляду.

3️⃣ Вуліца Гарнавых у самым пачатку 1970-х гг. Справа плошча перад сённяшняй філармоніяй, злева далей бачныя будынкі тытунёвай фабрыкі.

4️⃣ Адно з самых цікавых фота Наталлі той эпохі і хіба што самая вядомая свіння ў гісторыі Гродна. Вось што расказавал аўтарка пра гэты здымак: «Справа была ў 1973 годзе, шпацыравала па вуліцы Савецкай. Раптам выбегла на дарогу свіння. Я не разгубілася і стала яе фатаграфаваць. Чалавек у доўгім паліто на супрацьлеглым баку тратуара заўважыў мае дзеянні, хуценька да мяне падбег і ўчэпіста схапіў мяне за локаць. Ён стаў склікаць мінакоў і патрабаваў выклікаць міліцыю, таму што я ачарняю савецкую рэчаіснасць — фатаграфую на цэнтральнай вуліцы горада свінню. Стаў збірацца натоўп… Але свіння пабегла ў бок Савецкай плошчы і ўсе рынуліся яе лавіць, грамадзянін пакінуў мой локаць і таксама пабег за свіннёй. Я ж пабегла ў процілеглы бок і мне ўдалося схавацца ад пільных грамадзян".

Наталлі было 73 гады. Спачуваем яе родным і блізкім. І будзем у гэтым месяцы часцей звяртацца да яе фотаспадчыны. Там шмат цікавых здымкаў, якія вартыя як мага больш шырокага распаўсюду.

-2
-3
-4