🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помнікі
🤩У 1921 годзе на плошчы Тызенгаўза адкрыўся помнік Свабоды — стэла ў гонар гродзенцаў, якія загінулі падчас бальшавіцка-польскай вайны 1919–1921 гадоў. Помнік прастаяў да 1939-га, калі з прыходам савецкай улады яго зруйнавалі.
🤩Роўна праз 66 гадоў, 4 кастрычніка 1987 года, ужо на суседняй плошчы Леніна з’явілася бронзавая скульптура Уладзіміра Леніна вышынёй пяць метраў. Яе прымеркавалі да 70-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аўтарам стаў савецкі скульптар Заір Азгур.
Telegram-канал @Hrodna 11:27 адзначае, што папярэдні «Ленін» стаяў на ўваходзе ў Парк Жылібера — спіной да вечнага агню і з рукой, узнятай у бок вуліцы Горкага. У Гродне жартуюць, што «Ільіч» паказваў на «сытыя Балтыйскія краіны, дзе ёсць кілбаса і сыр».
📰 Пра супадзенне 2 кастрычніка для гісторыі гродзенскай прэсы мы пісалі раней.