Усе мы ведаем Гродна як горад барочных касцёлаў. Аднак мала хто сёння ведае, што да Другой сусветнай вайны Гродна быў горадам… сінагог. Фактычная лічба: у 1895 годзе ў горадзе налічвалася ажно 35 яўрэйскіх бажніц! Амаль усе яны, за выключэннем Вялікай харальнай і занёманскай сінагог, звычайна ўяўлялі сабой малітоўні або малітоўныя школы. Пад гэтай назвай разумеліся асобныя будынкі ці проста памяшканні, дзе яўрэі адпраўлялі агульныя малітвы. Цікава, што ў горадзе існавалі асобныя малітоўні для прадстаўнікоў розных прафесій. Свае месцы для малітвы мелі: ▫️кучары ▫️мяснікі ▫️вадавозы ▫️краўцы ▫️шкляры ▫️пільшчыкі ▫️падмайстры ▫️і нават адстаўныя салдаты. Лічба 35 выразна сведчыць пра маштаб і структуру яўрэйскай абшчыны ў Гродне на мяжы XIX і XX стагоддзяў. На фота: Абмерны рысунак 1892 года малітоўнай школы Кляўз (сёння - будынак на Вялікай Траецкай, 57). Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаны даследаванні гісторыка Мечыслава Супрона 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыц