Найти в Дзене
Hrodna.life

🤱14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы па юліянскім календары

🤱14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы па юліянскім календары. Менавіта з гэтай нагоды Дзень маці ў Беларусі адзначаецца сёння У кастрычніку 2010 года, роўна 15 гадоў таму, у Гродне каля кафедральнага Пакроўскага сабора ўсталявалі і асвяцілі скульптуру з аднайменнай назвай, паведамляе Telegram-канал @Hrodna 11:27. Аўтар кампазіцыі — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Ідэя з’явілася прыкладна за паўтара года да ўстаноўкі, вобраз і месца для скульптуры ён выбіраў разам са святарамі. Бронзавая скульптура мае вышыню тры метры, а разам з гранітным пастаментам — 4,2 метра. Манумент узводзіўся ў асноўным на сродкі праваслаўных мецэнатаў. Асвячэнне было прымеркавана не толькі да свята Пакрова, але і да 110-годдзя стварэння Гродзенскай епархіі. Да гэтай даты гістарычны Telegram-канал падрыхтаваў некалькі архіўных фотаздымкаў працэсу ўстаноўкі скульптуры.

🤱14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы па юліянскім календары. Менавіта з гэтай нагоды Дзень маці ў Беларусі адзначаецца сёння

У кастрычніку 2010 года, роўна 15 гадоў таму, у Гродне каля кафедральнага Пакроўскага сабора ўсталявалі і асвяцілі скульптуру з аднайменнай назвай, паведамляе Telegram-канал @Hrodna 11:27.

Аўтар кампазіцыі — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Ідэя з’явілася прыкладна за паўтара года да ўстаноўкі, вобраз і месца для скульптуры ён выбіраў разам са святарамі.

Бронзавая скульптура мае вышыню тры метры, а разам з гранітным пастаментам — 4,2 метра. Манумент узводзіўся ў асноўным на сродкі праваслаўных мецэнатаў.

Асвячэнне было прымеркавана не толькі да свята Пакрова, але і да 110-годдзя стварэння Гродзенскай епархіі. Да гэтай даты гістарычны Telegram-канал падрыхтаваў некалькі архіўных фотаздымкаў працэсу ўстаноўкі скульптуры.