Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы

14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы. У кастрычніку 2010 года, роўна 15 гадоў таму, у Гродне побач з кафедральным саборам усталявалі і асвяцілі скульптуру з аднайменнай назвай. Аўтар кампазіцыі - гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Ён сам ініцыяваў з’яўленне гэтага твора прыкладна за 1,5 года да яго ўстаноўкі. Вобраз і месца для скульптуры Панцялееў выбіраў разам са святарамі. Скульптура вылітая з бронзы і мае вышыню тры метры. Агульная вышыня кампазіцыі разам з манументам з граніту складае 4,2 метра. Манумент узводзіўся ў асноўным на сродкі праваслаўных мецэнатаў. Асвячэнне скульптуры было прымеркаванае не толькі да рэлігійнага свята Пакрова, але і да 110-х угодкаў утварэння Гродзенскай епархіі. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі для вас некалькі фотаздымкаў, на якіх зафіксаваны працэс усталёўкі скульптуры. 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube ☕️ Падтрымайце н

14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

У кастрычніку 2010 года, роўна 15 гадоў таму, у Гродне побач з кафедральным саборам усталявалі і асвяцілі скульптуру з аднайменнай назвай.

Аўтар кампазіцыі - гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Ён сам ініцыяваў з’яўленне гэтага твора прыкладна за 1,5 года да яго ўстаноўкі. Вобраз і месца для скульптуры Панцялееў выбіраў разам са святарамі.

Скульптура вылітая з бронзы і мае вышыню тры метры. Агульная вышыня кампазіцыі разам з манументам з граніту складае 4,2 метра. Манумент узводзіўся ў асноўным на сродкі праваслаўных мецэнатаў.

Асвячэнне скульптуры было прымеркаванае не толькі да рэлігійнага свята Пакрова, але і да 110-х угодкаў утварэння Гродзенскай епархіі.

З гэтай нагоды мы падрыхтавалі для вас некалькі фотаздымкаў, на якіх зафіксаваны працэс усталёўкі скульптуры.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127