Найти в Дзене
Hrodna 11:27

У верасні 1830 года ў Гродне адкрылі публічную бібліятэку

У верасні 1830 года ў Гродне адкрылі публічную бібліятэку. Лічыцца, што гэта першая бібліятэка на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

📚 Яе першым бібліятэкарам стаў Міхаіл Зеленка. Але доступ да бібліятэчных дакументаў быў дазволены толькі невялікай катэгорыі асобаў, менш за 100 чалавек, з вышэйшых слаёў насельніцтва: чыноўнікі, дваране, памешчыкі. Асноўны фонд стварылі з добраахвотных ахвяраванняў дваран горада. Гэта былі кнігі, а таксама афіцыйныя перыядычныя выданні.

У 1859 годзе грамадзянскі губернатар Іван Шпеер прапанаваў служачым горада ахвяраваць на ўтрыманне бібліятэкі 1% са сваёго месячнага заробку. За гэта служачыя маглі карыстацца літаратурай бясплатна, а на сабраныя грошы куплялі кнігі і выпісвалі перыёдыку.

👉 Чытальнаую залу ў бібліятэцы адкрылі толькі ў 1886 годзе. Гадавыя члены бібліятэкі ўносілі членскія ўнёскі і маглі карыстацца бібліятэкай бясплатна. Іншыя наведвальнікі карысталіся штодзённа, але толькі з 14:00 да 16:00. За наведванне бібліятэкі ў іншы час яны плацілі 2 капейкі.

✏️ Нейкі час дырэктарам бібліятэкі быў бацька беларускага паэта Максіма Багдановіча Адам. Менавіта пад яго кіраўніцтвам склалі каталог бібліятэкі і выдалі яго асобнай брашурай пад назвай “Каталог рускім і замежным кнігам Гродзенскай гарадской публічнай бібліятэкі па аддзелам”.

P.S. Сёння Гродзенская абласная бібліятэка размяшчаецца ў будынку былога банка на вуліцы Карбышава.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127