📚 195 год першай публічнай бібліятэцы Гродна Сучасная Гродзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага — найстарэйшая публічная бібліятэка Беларусі. Інфармацыю падглядзелі ў Telegram-канале @Hrodna 11:27. 🧐 15 верасня 1830 года ў Гродне адкрылася першая публічная бібліятэка. Яе першым бібліятэкарам стаў Міхаіл Зеленка. Доступ да фонду мелі менш за сотню чалавек з вышэйшых слаёў насельніцтва — чыноўнікі, дваране, памешчыкі. Асноўная калекцыя складалася з ахвяраваных кніг і афіцыйных перыядычных выданняў. 🪙 У 1859 годзе грамадзянскі губернатар Іван Шпеер прапанаваў гарадскім служачым адлічваць на ўтрыманне бібліятэкі 1% месячнага заробку. За гэта яны маглі карыстацца літаратурай бясплатна, а на сабраныя грошы бібліятэка папаўняла фонд і выпісвала перыёдыку. 📖 Чытальная зала з’явілася толькі ў 1886 годзе. Гадавыя члены бібліятэкі ўносілі ўнёскі і мелі поўны доступ, астатнія маглі наведваць яе штодзень з 14:00 да 16:00. У іншы час патрэбна было заплаціць 2 капейкі. 📖Некаторы