Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

Большасць гродзенцаў ведае будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 3, як салон сувязі

Большасць гродзенцаў ведае будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 3, як салон сувязі. Аднак гэтая пабудова 1926 года мае значна больш багатую гісторыю. У міжваенны перыяд тут размяшчалася санітарная станцыя (Stacja sanitarna), якая абслугоўвала стары Скідзельскі рынак, што знаходзіўся побач. Пазней, у савецкі час, будынак выкарыстоўвалі як зубапратэзную майстэрню. Асабліва цікавым быў перыяд 1980-х гадоў, калі тут адкрылі відэасалон. Гэта была характэрная з'ява для тых часоў: замест паходаў у кінатэатр людзі збіраліся ў невялікіх памяшканнях, каб паглядзець заходнія фільмы з відэакасет VHS на звычайным тэлевізары. На жаль, арыгінальная пабудова 1926 года не захавалася. У 2005 годзе будынак быў “рэканструяваны” кампаніяй МТС, што прывяло да страты яго гістарычнага аблічча. 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube ☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buyme

Большасць гродзенцаў ведае будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 3, як салон сувязі. Аднак гэтая пабудова 1926 года мае значна больш багатую гісторыю.

У міжваенны перыяд тут размяшчалася санітарная станцыя (Stacja sanitarna), якая абслугоўвала стары Скідзельскі рынак, што знаходзіўся побач. Пазней, у савецкі час, будынак выкарыстоўвалі як зубапратэзную майстэрню.

Асабліва цікавым быў перыяд 1980-х гадоў, калі тут адкрылі відэасалон. Гэта была характэрная з'ява для тых часоў: замест паходаў у кінатэатр людзі збіраліся ў невялікіх памяшканнях, каб паглядзець заходнія фільмы з відэакасет VHS на звычайным тэлевізары.

На жаль, арыгінальная пабудова 1926 года не захавалася. У 2005 годзе будынак быў “рэканструяваны” кампаніяй МТС, што прывяло да страты яго гістарычнага аблічча.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

-2
-3