Найти в Дзене
Hrodna 11:27

📌 Сёння замест чарговага факту з гісторыі Гродна мы прапануем вам спіс тэлеграм-каналаў, на якія САПРАЎДЫ варта падпісацца

📌 Сёння замест чарговага факту з гісторыі Гродна мы прапануем вам спіс тэлеграм-каналаў, на якія САПРАЎДЫ варта падпісацца! 👩‍🎓 Вольны Беларускі Ўніверсітэт — гэта незалежная адукацыйная прастора для беларусаў ва ўсім свеце. У тг-канале ВБУ вы знойдзеце абвесткі пра сертыфікаваныя анлайн-курсы ў сферах эканомікі, сацыялогіі, публічнай палітыкі, гісторыі і культуры Беларусі, сучасных тэхналогій і лідарства. 🪶 ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ — канал вядомага паэта і перакладчыка, у якім ён апавядае пра літаратуру — беларускую і замежную па-беларуску. Пра вечную класіку і тое, што адгукаецца канкрэтным нам канкрэтна сёння. Паказвае новыя кнігі, цытуе шмат цікавага, а часам нават спявае замежныя песні ў сваіх перакладах. 🎸 Лявон Вольскі — афіцыйны тelegram-канал вядомага музыкі Лявона Вольскага — аўтара, які стварае музыку вашага пакалення. На канале знойдзеце абвесткі пра канцэрты і туры ў розных краінах, анонсы новых песень, фотаздымкі і відэа з канцэртаў і нават загадкі ад Лявона Вольс

📌 Сёння замест чарговага факту з гісторыі Гродна мы прапануем вам спіс тэлеграм-каналаў, на якія САПРАЎДЫ варта падпісацца!

👩‍🎓 Вольны Беларускі Ўніверсітэт — гэта незалежная адукацыйная прастора для беларусаў ва ўсім свеце. У тг-канале ВБУ вы знойдзеце абвесткі пра сертыфікаваныя анлайн-курсы ў сферах эканомікі, сацыялогіі, публічнай палітыкі, гісторыі і культуры Беларусі, сучасных тэхналогій і лідарства.

🪶 ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ — канал вядомага паэта і перакладчыка, у якім ён апавядае пра літаратуру — беларускую і замежную па-беларуску. Пра вечную класіку і тое, што адгукаецца канкрэтным нам канкрэтна сёння. Паказвае новыя кнігі, цытуе шмат цікавага, а часам нават спявае замежныя песні ў сваіх перакладах.

🎸 Лявон Вольскі — афіцыйны тelegram-канал вядомага музыкі Лявона Вольскага — аўтара, які стварае музыку вашага пакалення. На канале знойдзеце абвесткі пра канцэрты і туры ў розных краінах, анонсы новых песень, фотаздымкі і відэа з канцэртаў і нават загадкі ад Лявона Вольскага. Падпіска на канал — найлепшы спосаб сачыць за творчасцю знанага музыкі.

❤️ Будзьма разам! — дужа зручны тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе або краіне.

👉 Як карыстацца:

▫️выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну,

▫️падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы

▫️ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).

▫️А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!