Найти в Дзене
Hrodna 11:27

“Друзья, купите папиросы

“Друзья, купите папиросы,

Подходи пехота и матросы"

Мала хто ведае, што аўтар слоў сусветнавядомай песні “Папяросы” — Герман Яблакаў, нарадзіўся ў Гродне 11 жніўня 1903 года.

Яшчэ ў дзяцінстве, будучы Хаімам Яблонікам, ён спяваў у сінагагальным хоры і граў у мясцовым яўрэйскім тэатры. У 1924 годзе ён эміграваў у Амерыку, дзе змяніў імя і стаў вядомым акцёрам, рэжысёрам і кампазітарам у нью-ёркскіх тэатральных колах.

Песню “Папяросы” Яблакаў напісаў у 1922 годзе. На яе стварэнне яго натхніў лёс дзяцей-сірот пасля Першай сусветнай вайны, якія, як і ён сам у дзяцінстве, прадавалі папяросы на вуліцах, каб выжыць.

Больш падрабязна пра жыццё Германа Яблакава і гісторыю яго галоўнага хіта: https://telegra.ph/Druzya-kupite-papirosy-08-10

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127