Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

5 жніўня 1862 года нарадзіўся Мельхіёр Фардон — чалавек, якога лічылі святым яшчэ пры жыцці

5 жніўня 1862 года нарадзіўся Мельхіёр Фардон — чалавек, якога лічылі святым яшчэ пры жыцці 🕯 Айцец Мельхіёр Фардон (сапраўднае імя — Юзаф) быў гродзенскім францішканцам, пробашчам касцёла Маці Божай Анёльскай і, без перабольшання, легендай горада. Ён адмовіўся ад аптэкарскай кар’еры і пайшоў у семінарыю. У 50 гадоў уступіў у ордэн францішканцаў. Фардон быў вядомы сваёй самаахвярнасцю і адданасцю людзям: мог спавядаць у касцёле па 12 гадзін запар, апекаваўся хворай на тыф прастытуткай, даваў працу былому злодзею, а ў час Першай сусветнай нават прапанаваў немцам расстраляць сябе замест арыштаваных 13 гродзенскіх пажарных. ✝️ Ён памёр у 1927 годзе. Пасля смерці яго адразу пачалі ўспрымаць як кандыдата на беатыфікацыю. У 2018 годзе Папа Францішак прызнаў гераізм дабрадзецяляў айца Фардона, што з'яўляецца важным крокам на шляху да прызнання бласлаўлёным, а пазней і святым. 📖 Больш пра ягонае жыццё — у нашым артыкуле: 8 фактаў пра Мельхіёра Фардона

5 жніўня 1862 года нарадзіўся Мельхіёр Фардон — чалавек, якога лічылі святым яшчэ пры жыцці

🕯 Айцец Мельхіёр Фардон (сапраўднае імя — Юзаф) быў гродзенскім францішканцам, пробашчам касцёла Маці Божай Анёльскай і, без перабольшання, легендай горада.

Ён адмовіўся ад аптэкарскай кар’еры і пайшоў у семінарыю. У 50 гадоў уступіў у ордэн францішканцаў. Фардон быў вядомы сваёй самаахвярнасцю і адданасцю людзям: мог спавядаць у касцёле па 12 гадзін запар, апекаваўся хворай на тыф прастытуткай, даваў працу былому злодзею, а ў час Першай сусветнай нават прапанаваў немцам расстраляць сябе замест арыштаваных 13 гродзенскіх пажарных.

✝️ Ён памёр у 1927 годзе. Пасля смерці яго адразу пачалі ўспрымаць як кандыдата на беатыфікацыю. У 2018 годзе Папа Францішак прызнаў гераізм дабрадзецяляў айца Фардона, што з'яўляецца важным крокам на шляху да прызнання бласлаўлёным, а пазней і святым.

📖 Больш пра ягонае жыццё — у нашым артыкуле: 8 фактаў пра Мельхіёра Фардона