Найти в Дзене
Hrodna 11:27

💊 23 ліпеня 1996 года ў Гродне адкрылі аптэку-музей

💊 23 ліпеня 1996 года ў Гродне адкрылі  аптэку-музей.

Яна размясцілася ў гістарычным будынку старой аптэкі, якая працавала тут у папярэдніх стагоддзях. З 1953 года ў гэтых памяшканнях быў медыцынскі склад, а пазней — мэблевы салон. І толькі ў 1996 годзе гродзенская фармацэўтычная фірма «Біятэст» арандавала і адрэстаўравала частку першага паверха. Аптэка зноў адчыніла свае дзверы — ужо як аптэка і музей адначасова.

🏺 Большасць экспанатаў музея адносіцца да XIX — пачатку XX стагоддзя. Тут можна ўбачыць калекцыі разнастайнага аптэчнага посуду, абсталявання і нават старажытных лекаў. Асабліва цікавыя экспанаты — рэцэпты і рэкламная прадукцыя аптэк Гродзеншчыны 1920–30-х гадоў, медыцынскія інструменты, старыя кнігі па медыцыне і фармацэўтыцы. Найстарэйшыя прадметы датуюцца яшчэ XVIII стагоддзем.

🎥 Больш пра гісторыю аптэкі-музея глядзіце ў адным з нашых відэа: https://www.youtube.com/watch?v=IItDv62hClg

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127