🏛 Музей горада: чаму гэта важна? Чаму ў Беларусі менавіта гарадскія музеі - даволі рэдкая з’ява? Як яны могуць расказваць гісторыю гараджан і захоўваць памяць пра мінулае? Што значыць фраза: "Музей — гэта працэс"? Бонус: Гісторыі пра тое, як у гродзенскім музеі скралі ладдзю, а ў магілёўскім - танк. Усё гэта - у новым выпуску падкаста «Усход-Захад». Краязнаўцы з Гродна і Магілёва абмяркоўваюць праблемы, поспехі і ідэі для гарадскіх музеяў Беларусі. Што такое музей горада? Чаму ў Магілёве і Брэсце ён ёсць, а ў Гродне і Віцебску няма? Слухайце ў падкасце! ▶️ https://www.youtube.com/watch?v=LY9xG5XrWi8 🤔 Глядзіце, каментуйце, задавайце пытанні і прапануйце тэмы наступных абмеркаванняў! Што ж агульнага ёсць у Гродна і Магілёва, што яшчэ не ўзгадалі вядучыя?