Найти в Дзене
Hrodna.life

🛂 9 ліпеня 2012 года беларускія памежнікі спынілі цягнік «Кузніца–Гродна» і выйшлі збіраць кантрабанду, скінутую перавозчыкамі з Польшчы

🛂 9 ліпеня 2012 года беларускія памежнікі спынілі цягнік «Кузніца–Гродна» і выйшлі збіраць кантрабанду, скінутую перавозчыкамі з Польшчы. Інцыдэнт трапіў на відэа, якое знялі мінакі са Скідзельскага рынку Відэа падзяліўся Telegram-канал @Hrodna 11:27 Як гэта адбывалася? Пашпартны і мытны кантроль пасажыраў цягніка «Кузніца – Гродна» праходзіў ужо на вакзале ў Гродне, а даехаць туды трэба было яшчэ па беларускай тэрыторыі. Кантрабандысты па дарозе спрабавалі скінуць тавары з цягніка, каб прыехаць на кантроль ужо без нічога. Іх «калегі» дзяжурылі ў Гродне побач з чыгункай і падбіралі выкінутыя пакункі. Звычайна тавар скідвалі на рэйкі праз спецыяльна адкрытую падлогу паміж вагонамі — выкідваць праз вокны было занадта заўважна. Пільныя беларускія памежнікі, якія падсаджваліся ў Брузгах, хутка заўважылі схему і сталі ездзіць з адмысловай прыладай — люстэркам на доўгай палцы, якое падчас руху цягніка апускалі праз адкрытыя дзверы і сачылі за тым, што адбываецца пад вагонамі. Кантрабанд

🛂 9 ліпеня 2012 года беларускія памежнікі спынілі цягнік «Кузніца–Гродна» і выйшлі збіраць кантрабанду, скінутую перавозчыкамі з Польшчы. Інцыдэнт трапіў на відэа, якое знялі мінакі са Скідзельскага рынку

Відэа падзяліўся Telegram-канал @Hrodna 11:27

Як гэта адбывалася?

Пашпартны і мытны кантроль пасажыраў цягніка «Кузніца – Гродна» праходзіў ужо на вакзале ў Гродне, а даехаць туды трэба было яшчэ па беларускай тэрыторыі. Кантрабандысты па дарозе спрабавалі скінуць тавары з цягніка, каб прыехаць на кантроль ужо без нічога. Іх «калегі» дзяжурылі ў Гродне побач з чыгункай і падбіралі выкінутыя пакункі. Звычайна тавар скідвалі на рэйкі праз спецыяльна адкрытую падлогу паміж вагонамі — выкідваць праз вокны было занадта заўважна. Пільныя беларускія памежнікі, якія падсаджваліся ў Брузгах, хутка заўважылі схему і сталі ездзіць з адмысловай прыладай — люстэркам на доўгай палцы, якое падчас руху цягніка апускалі праз адкрытыя дзверы і сачылі за тым, што адбываецца пад вагонамі.

Кантрабандыстам тады не пашанцавала: памежнікі спынілі цягнік і сабралі ўсё, што было скінута па дарозе