У гэтым годзе ў мяне атрымалася на адзін дзень далучыцца да каталіцкай пілігрымкі Паставы-Будслаў. Гэта паломніцтва, якое вядуць ксяндзы з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Сэрцане). Дарога была напоўненая малітвамі, спевамі і новымі знаёмствамі. Пілігрымаў я “дагнала” на месцы іх апошняга начлегу перад Будславам - у вёсцы Ваўкалата. Там ёсць прыгожы неабарочны касцёл Святога Яна Хрысціцеля, пабудаваны ў 1870 годзе. Пакуль чакала паломнікаў, крыху паздымала гэтую святыню. Прыкладна праз хвілін 30 прыйшла пілігрымка. Але не “мая”, а з Браслава. Але ў хуткім часе я дачакалася і сэрцанаў. Пасля знаёмства і смачнай вячэры мы ўладкаваліся на начлег у мясцовым Доме культуры, які знаходзіцца побач з касцёлам. Спалі акурат ў актавай зале на драўлянай падлозе. Кожны пілігрым павінен быў узяць з сабой спальнік і карымат - якраз для такіх вось выпадкаў. Раніцай пасля сняданку пілігрымка вырушыла ў шлях да Будслава. Мы прайшлі больш за 24 кіламетры да Санктуарыя Маці Божай Будслаўскай з маліт