Найти в Дзене
Hrodna 11:27

🧐 Як вынаходнік тэлевізара звязаны з Гродна

🧐 Як вынаходнік тэлевізара звязаны з Гродна? 📺 Ці ведаеце вы, што вынаходнік тэлевізара Уладзімір Зварыкін служыў у Гродне падчас Першай сусветнай вайны? Ён быў прызначаны ў 5-ы асобны запасны батальён войскаў сувязі Гродзенскай крэпасці. Менавіта тут будучы вынаходнік працаваў з тэхнікай і ўдзельнічаў у наладцы камунікацыйнага абсталявання для патрэбаў арміі. «Падраздзялення, у якое нас накіравалі, на месцы не аказалася, і ніводны камандзір не жадаў браць пад сваю адказнасць групу з трыццаці радыёспецыялістаў, якія былі яму непатрэбныя, і якіх, да таго ж, трэба было яшчэ і карміць… Калі, брудныя і абарваныя, мы панура ішлі па адной з гродзенскіх вуліц, нас спыніў афіцэр у пагонах палкоўніка інжынерных войск, загадаў пастроіцца і пачаў распякаць за неахайны знешні выгляд. [...] Убачыўшы на маім кіцелі значок інжынера, палкоўнік прыкметна стрымаў свой запал і пачаў цярпліва слухаць. Даведаўшыся, што мы прыбылі на Усходні фронт на замену загінулых радыёспецыялістаў пэўнай дывізіі (ві

🧐 Як вынаходнік тэлевізара звязаны з Гродна?

📺 Ці ведаеце вы, што вынаходнік тэлевізара Уладзімір Зварыкін служыў у Гродне падчас Першай сусветнай вайны? Ён быў прызначаны ў 5-ы асобны запасны батальён войскаў сувязі Гродзенскай крэпасці. Менавіта тут будучы вынаходнік працаваў з тэхнікай і ўдзельнічаў у наладцы камунікацыйнага абсталявання для патрэбаў арміі.

«Падраздзялення, у якое нас накіравалі, на месцы не аказалася, і ніводны камандзір не жадаў браць пад сваю адказнасць групу з трыццаці радыёспецыялістаў, якія былі яму непатрэбныя, і якіх, да таго ж, трэба было яшчэ і карміць… Калі, брудныя і абарваныя, мы панура ішлі па адной з гродзенскіх вуліц, нас спыніў афіцэр у пагонах палкоўніка інжынерных войск, загадаў пастроіцца і пачаў распякаць за неахайны знешні выгляд. [...] Убачыўшы на маім кіцелі значок інжынера, палкоўнік прыкметна стрымаў свой запал і пачаў цярпліва слухаць. Даведаўшыся, што мы прыбылі на Усходні фронт на замену загінулых радыёспецыялістаў пэўнай дывізіі (відаць, расфарміраванай пасля паразы), палкоўнік усклікнуў: «Ну, трэба ж! Мне вас сам Бог паслаў!» Высветлілася, што на сартыровачную станцыю ў Гродне прыбылі вагоны з абсталяваннем для ўсталявання радыёстанцыі, але не было спецыялістаў, здольных наладзіць яе працу.», - узгадваў Зварыкін

Далейшы лёс Зварыкіна склаўся за межамі Гродна. У 1915 годзе ён пакінуў наш горад, пасля вайны ён апынуўся ў Францыі, а затым пераехаў у ЗША. Менавіта там ён здзейсніў свае галоўныя вынаходніцтвы і дзякуючы яму, вы можаце глядзець, напрыклад, наш YouTube канал праз тэлевізар.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127