📝 У 1957 годзе будынак сённяшняга тэатра лялек у Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Але не таму, што гэта будынак XVIII стагоддзя, з эпохі Тызенгаўза — найстарэйшы дзеючы тэатральны будынак у Беларусі.
🤬 Асноўнай прычынай уключэння стала… палітычная гісторыя: у сценах тэатра 26 студзеня 1919 года прайшло паседжанне Гарадзенскага Савета працоўных дэпутатаў, а 26 снежня 1940 года — першая сесія гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.
У савецкай сістэме такая матывацыя была нормай. Замест прызнання архітэктурнай і гістарычнай каштоўнасці будынка як часткі еўрапейскай тэатральнай спадчыны, асноўная ўвага надавалася таму, што ў ім адбылося нешта значнае з пункту гледжання ідэалогіі. Гэтая гісторыя добра ілюструе, як у сярэдзіне XX стагоддзя архітэктурная спадчына ацэньвалася не па сутнасці, а па палітычным змесце. Больш падрабязна гісторыю гэтага будынка мы разглядалі ў адным з нашых відэа. Таму раім да прагляда, калі не бачылі: https://www.youtube.com/watch?v=DXw2M5SorQs
📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram
🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube
☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127