Найти в Дзене
Hrodna 11:27

Лесвіцай закаханых у Гродне нікога не здзівіш, але ў пачатку мінулага стагоддзя ў горадзе існавала Алея кахання

Лесвіцай закаханых у Гродне нікога не здзівіш, але ў пачатку мінулага стагоддзя ў горадзе існавала Алея кахання. Яе можна ўбачыць на паштоўках 1910-х гадоў.

Другая назва алеі – Станіславоўская, яна злучала гарадскі парк і былую каралеўскую сядзібу Станіславова. Будынак сядзібы атачаў парк, да якога і вяла алея кахання, што пераходзіла ў пад'язную ліпавую алею.

Да нашых дзён алея не захавалася. Яе рэшткі знішчылі ў час апошняга пашырэння заапарка.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127