Найти в Дзене
Планета Беларусь

Справа Напалеона Орды працягваецца!

Выдавецтва «Рыфтур» падрыхтавала да друку фотаальбом і насценны каляндар, якія даюць магчымасць кожнаму чытачу здзейсніць захапляльную вандроўку па гістарычных мясцінах Беларусі, увекавечаных алоўкам нашага славутага суайчынніка Напалеона Орды, і параўнаць яго малюнкі з сучаснымі здымкамі фотамастака Сяргея Плыткевіча. Прайшло ўжо многа гадоў, але выхадзец з Пінскага Палесся, Напалеон Орда не перастае здзіўляць шматграннасцю прыроднага талента, узмоцненага шчырай любоўю да сваёй Радзімы. Ён набыў вядомасць як віртуозны музыкант і кампазітар, музычны педагог, навуковец і публіцыст, нястомны падарожнік. Але самая значная яго праца – стварэнне гістарычнага вобраза Беларусі другой паловы XIX стагоддзя.
Доўгая разлука з мілымі яго сэрцу мясцінамі дапамагла Напалеону Ордзе па-новаму зірнуць на родныя краявіды, ацаніць іх прыгажосць, непаўторнасць і магнетычную прыцягальнасць. Вялікі патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, ён адчуваў адказнасць за тое, каб сучаснае і будучыя пакаленні суайчыннікаў лепш

Выдавецтва «Рыфтур» падрыхтавала да друку фотаальбом і насценны каляндар, якія даюць магчымасць кожнаму чытачу здзейсніць захапляльную вандроўку па гістарычных мясцінах Беларусі, увекавечаных алоўкам нашага славутага суайчынніка Напалеона Орды, і параўнаць яго малюнкі з сучаснымі здымкамі фотамастака Сяргея Плыткевіча.

Прайшло ўжо многа гадоў, але выхадзец з Пінскага Палесся, Напалеон Орда не перастае здзіўляць шматграннасцю прыроднага талента, узмоцненага шчырай любоўю да сваёй Радзімы. Ён набыў вядомасць як віртуозны музыкант і кампазітар, музычны педагог, навуковец і публіцыст, нястомны падарожнік. Але самая значная яго праца – стварэнне гістарычнага вобраза Беларусі другой паловы XIX стагоддзя.

Доўгая разлука з мілымі яго сэрцу мясцінамі дапамагла Напалеону Ордзе па-новаму зірнуць на родныя краявіды, ацаніць іх прыгажосць, непаўторнасць і магнетычную прыцягальнасць. Вялікі патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, ён адчуваў адказнасць за тое, каб сучаснае і будучыя пакаленні суайчыннікаў лепш ведалі гісторыю свайго народа, цанілі яго гістарычную і культурную спадчыну…

На ажыццяўленне гэтай задумы спатрэбілася больш за двадцаць гадоў. Напалеон Орда, ужо не малады чалавек, абыходзіў губернію за губерніяй пешшу, калі была магчымасць – сядаў на фурманку ці воз. Наведаў безліч гарадоў, мястэчак, вёсак і фальваркаў (даследчыкі лічаць – каля 600 населеных пунктаў!) і намаляваў больш за тысячу архітэктурных краявідаў. Ён выпрацаваў свой стыль – просты і выразны, і выбраў адзіны фармат паперы, наклеенай на планшэтку. Спачатку маляваў алоўкам, а потым расфарбоўваў малюнак акварэллю, гуашшу або сэпіяй. З дапамогай ліній і фарбаў ён ствараў ілюзію трохмернай прасторы. Орда не перагружаў малюнкі другаснымі дэталямі, каб не адцягнуць увагу ад галоўнага, і выбіраў ракурсы, якія служылі найлепшаму ўспрыманню прыгажосці архітэктурных помнікаў.

Сябра Напалеона Орды – пісьменнік, гісторык, краязнаўца і фалькларыст Юзаф Ігнацый Крашэўскі, чыя літаратурная спадчына складае каля 600 тамоў, высока ацаніў зробленую ім працу: «Гэтыя краявіды – адзіны такога роду збор. Не ведаю чалавека, які б адважыўся на нешта падобнае… Гэта вялікая справа, якая многіх спакушала, але якую ніхто не мог выканаць…”

Мінуў час, і ў ХХІ стагоддзі цікавасць да творчасці «палескага Напалеона» адрадзілася. Яго лепшыя музычныя творы выконваюцца на канцэртах, а малюнкі выкарыстоўваюцца ў гістарычных і краязнаўчых выданнях, турыстычных даведніках. Краявіды, перанесеныя ім на паперу, і сёння цікавяць, уражваюць і клічуць у дарогу ўсіх аматараў айчыннай гісторыі. Яны даюць натхненне іншым творцам.

Каляндар і фотаальбом выдавецтва “Рыфтур” з’яўляюцца неаспрэчным доказам таму, што справа Наполеона Орды жыве.

У свой час Напалеон Орда выхадзіў і праехаў уздоўж і ўпоперак родны край, не звяртаючы ўвагі ні на свой узрост, ні на бездарожжа і іншыя перашкоды. Стваральнік фотаальбома і каляндара, нястомны падарожнік, выдавец, журналіст і фотамастак Сяргей Плыткевіч з той самай кагорты, што і Орда, хоць і маладзейшы за яго на паўтара стагоддзя. Да таго ж, як і славуты суайчыннік, С.Плыткевіч – паляшук, толькі не з Брэсцка-Пінскага Палесся, а з Мазырска-Гомельскага. Ён – зямляк знакамітага дзеда Талаша, з маленства захапляўся хараством навакольнага свету і марыў аб падарожжах.

Сяргей Плыткевіч пабываў ва ўсіх мясцінах, дзе маляваў Напалеон Орда, і зрабіў там сучасныя здымкі.

-2

Падрабязнасці па гэтай спасылцы

А зараз выдавецтва “Рыфтур” аб’яўляе рэкламную акцыю!

Усім чытачам, якія набудуць да 15 ліпеня 2025 года ў інтэрнэт-краме каляндар “Беларусь. Погляд праз стагоддзі”, зніжка – 30%! Пры набыцці дзесяці і больш каляндароў – зніжка 40%.

Юрыдычныя кампаніі могуць выкарыстаць гэты выдавецкі праект для стварэння свайго фірмовага каляндара – мы можам надрукаваць вокладку з вашымі лагатыпам і каардынатамі.

Путешествуйте по Беларуси вместе с нами!

Отдых и экскурсии по Беларуси:

Туристско-информационный центр "Планета Беларусь", тел. в Минске +375296193420 (Вайбер, Телеграм, Вотсап).

Популярные экскурсии:

  • "Белорусская мозаика" по маршруту: Залесье — Сморгонь — Солы — Островец — Гервяты (с обедом).
  • "Тысячелетний Брест" по маршруту: Брест — Брестская крепость (с обедом).
  • "Чароўны край Пастаўскі" па маршруце: Лучай — Паставы — Камаі — Лынтупы (з абедам).

Еще больше экскурсий по этой ссылке

Читайте еще: