🧐 Ці памятаеце вы краму “Мелодия”, якая размяшчалася на вуліцы Горкага? Дарэчы, яшчэ раней, у 1960-я гады, яна размяшчалася ў самым пачатку вуліцы Ажэшкі (сёння ў гэтым будынку знаходзіцца “Беларусбанк”). 🤓 Вось такія ўспаміны пра гэтую краму мы знайшлі ў інтэрнэце: "Плыткі з папулярнай музыкай разляталіся за гадзіну. "Ласковый май", Баярскі, Высоцкі, Пугачова, Жэня Белавусаў, "АББА" — ці ж пералічыш усё, што кранала ў той час?) У нас быў найвялікшы блат! Мая бабуля Аня працавала прыбіральшчыцай у "Мелодыі"! У музыцы яна зусім не разбіралася, чытаць толкам не ўмела, таму хапала ўсё, што прывозілі)) і дома была касмічная калекцыя, якую мы слухалі на касмічным апараце "Рамантыка") А яшчэ, у краме "Мелодыя" я дапамагала бабулі мыць панарамныя вокны і такім чынам зарабляла грошы на дыскатэку)) А цяпер усё так проста. Любы трэк — у тваім тэлефоне. Грошы бацькі даюць проста так) І ніякай рамантыкі))". 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш
🧐 Ці памятаеце вы краму “Мелодия”, якая размяшчалася на вуліцы Горкага
17 июня 202517 июн 2025
~1 мин