Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

Юбілейнае возера магло быць у іншым месцы

Юбілейнае возера магло быць у іншым месцы? 👉 Ці ведалі вы, што Юбілейнае возера магло з’явіцца зусім не там, дзе яно існуе сёння? У пачатку 1960-х гадоў група архітэктараў і інжынераў з "аблпраекта" распрацавала ініцыятыўны праект добраўпарадкавання зоны адпачынку ў раёне вёскі Ласасянка. Ідэя заключалася ў тым, каб стварыць паўнавартасны пляж і адкрыты басейн для гараджан, а таксама падняць узровень вады ў Ласосянцы з дапамогай плаціны са шлюзам. "У Ласасянцы вада значна чысцейшая, чым у Нёмане. Яе і трэба выкарыстоўваць для купання. Калі перакрыць вусце Ласосянкі плацінай са шлюзам, узровень вады ў ёй падніметься на чатыры метры. Тады ўтворыцца воднае люстэрка плошчай прыкладна дзесяць гектараў. Шлюз дазволіць рэгуляваць узровень вады ў возеры", — казаў сакратар камсамольскай арганізацыі аблпраекта архітэктар Гаўрыіл Федасенка.   Справа ад дарогі, што вядзе ў Гродна, — пляж. Тут будуць раздзявальнi, кафэ. Там, дзе намаляваны шэсць рысак-чоўнаў, плануецца адкрыць лодкавую станцыю.

Юбілейнае возера магло быць у іншым месцы?

👉 Ці ведалі вы, што Юбілейнае возера магло з’явіцца зусім не там, дзе яно існуе сёння? У пачатку 1960-х гадоў група архітэктараў і інжынераў з "аблпраекта" распрацавала ініцыятыўны праект добраўпарадкавання зоны адпачынку ў раёне вёскі Ласасянка. Ідэя заключалася ў тым, каб стварыць паўнавартасны пляж і адкрыты басейн для гараджан, а таксама падняць узровень вады ў Ласосянцы з дапамогай плаціны са шлюзам.

"У Ласасянцы вада значна чысцейшая, чым у Нёмане. Яе і трэба выкарыстоўваць для купання. Калі перакрыць вусце Ласосянкі плацінай са шлюзам, узровень вады ў ёй падніметься на чатыры метры. Тады ўтворыцца воднае люстэрка плошчай прыкладна дзесяць гектараў. Шлюз дазволіць рэгуляваць узровень вады ў возеры", — казаў сакратар камсамольскай арганізацыі аблпраекта архітэктар Гаўрыіл Федасенка.  

Справа ад дарогі, што вядзе ў Гродна, — пляж. Тут будуць раздзявальнi, кафэ. Там, дзе намаляваны шэсць рысак-чоўнаў, плануецца адкрыць лодкавую станцыю. А ўнізе на малюнку вы бачыце адзінокую фігуру плыўца. Гэта ўмоўнае абазначэнне адкрытага плавальнага басейна. Вось дзе будзе прастора для спаборніцтваў! (План праекта на ілюстрацыі).

🌊 Планы сапраўды выглядалі рэалістычна, але рэалізаваны праект быў у іншым месцы. У выніку "гродзенскае мора" з’явілася не ў Ласасянцы, а вышэй па цячэнні, у раёне былога аэрапорта — менавіта там стварылі вадасховішча, якое сёння мы ведаем як Юбілейнае возера.

📌 Пра гісторыю Юбілейкі мы распавядалі ў адным з нашых відэа.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127