Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

У ліпені 1924 года ў Гродне заклалі краевугольны камень пад будаўніцтва афіцэрскай калоніі на вуліцы Грандзіцкай (цяпер — Горкага

У ліпені 1924 года ў Гродне заклалі краевугольны камень пад будаўніцтва афіцэрскай калоніі на вуліцы Грандзіцкай (цяпер — Горкага). Цікава, што асновай для новых дамоў сталі рэшткі разбураных фартоў. Ідэя такой забудовы ўзнікла з-за дэфіцыту жылля і жадання згуртаваць афіцэраў. Было створана кааператыўнае таварыства, якое атрымала афіцыйны дазвол ад прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага. Зямлю выдзеліў князь Друцкі-Любецкі, праект распрацаваў архітэктар Выганоўскі, а будаўніцтва вёў інжынер Штольцман. У выніку паўстала забудова ў трохкутніку сучасных вуліц Астроўскага, Горкага і Славацкага. Да нашых дзён захаваліся толькі два дамы: Астроўскага 4А і Горкага 47А. Дарэчы, у першым жыў вядомы польскі алімпіец Вітальд Герута, а другі ў савецкі час стаў сакрэтным гатэлем для замежных дэлегацый — з Мазамбіка, Анголы і Нікарагуа. Сам кааператыў хутка збанкрутаваў. Будаўніцтва спынілася на трох дамах. Замест афіцэрскай калоніі з’явілася «Паштовая калонія» (бо там пасяліліся супрацоўні

У ліпені 1924 года ў Гродне заклалі краевугольны камень пад будаўніцтва афіцэрскай калоніі на вуліцы Грандзіцкай (цяпер — Горкага).

Цікава, што асновай для новых дамоў сталі рэшткі разбураных фартоў.

Ідэя такой забудовы ўзнікла з-за дэфіцыту жылля і жадання згуртаваць афіцэраў. Было створана кааператыўнае таварыства, якое атрымала афіцыйны дазвол ад прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага. Зямлю выдзеліў князь Друцкі-Любецкі, праект распрацаваў архітэктар Выганоўскі, а будаўніцтва вёў інжынер Штольцман.

У выніку паўстала забудова ў трохкутніку сучасных вуліц Астроўскага, Горкага і Славацкага. Да нашых дзён захаваліся толькі два дамы: Астроўскага 4А і Горкага 47А. Дарэчы, у першым жыў вядомы польскі алімпіец Вітальд Герута, а другі ў савецкі час стаў сакрэтным гатэлем для замежных дэлегацый — з Мазамбіка, Анголы і Нікарагуа.

Сам кааператыў хутка збанкрутаваў. Будаўніцтва спынілася на трох дамах. Замест афіцэрскай калоніі з’явілася «Паштовая калонія» (бо там пасяліліся супрацоўнікі пошты).

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

-2