📌 Камяніца пачатку XX ст. на вуліцы МОПРаўскай, 6. Да верасня 2022 яна выглядала як на першых двух фота (зробленыя ў 2007 і 2013 гадах), цяпер выглядае так як на апошніх двух (зробленыя зусім нядаўна). Будынак разабралі цалкам, да ўзроўню падвалаў. Гэта было магчыма, бо ён - прыватная ўласнасць і не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ён нават не быў вылучаны як шэраговая гістарычная забудова ў праекце зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Дарэчы, тут жыла алімпійская чэмпіёнка Алена Валчэцкая. 🏚 Аднак, як казалі абазнаныя людзі, да нашага часу дом дайшоў у надта кепскім стане: з трэшчынамі на сценах, пашкоджаным падмуркам, шмат чаго і так давялося б перарабляць. 🤔 Што ў выніку? Новы будынак часткова нагадвае стары, выкарыстана арыгінальная цэгла. Ацэньваць такое можна па рознаму. Што тычыцца таямнічай назвы “Мопраўская”, то МОПР расшыфроўваецца як Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, або па-руску Международная организ