Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

📌 У гонар каго названая вуліца Александровіча ў Гродне

📌 У гонар каго названая вуліца Александровіча ў Гродне? У Паўднёвым ёсць вуліца імя Хаіма Александровіча. Сёння мала хто адразу ўзгадае, хто гэта быў такі і як звязаны з Гроднам. Варта ўспомніць яго постаць, тым больш, што набліжаецца 9 траўня. 🛠 Хаім Александровіч нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям’і рабочых. Усё яго жыццё было змаганнем. Ужо на пачатку 1920-х ён далучыўся да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, разам з братамі актыўны ўдзельнічаў у камуністычны руху, за што часта трапляў у польскую турму. Але найбольш драматычна вылучаюць ягоны лёс удзел у партызанскім руху падчас нацысцкай акупацыі і гібель у пасляваенны час. 😢 Калі ў чэрвені 1941 года нямецкія войскі ўвайшлі ў Гродна, Александровіч спрабаваў эвакуявацца з сям’ёй, але пакуль дабраўся ў Мінск, той ужо быў акупаваны. У жніўні-лістападзе 1941 года нацысты арганізавалі каля дзясятка аблаваў, у якіх загінулі тысячы яўрэяў. Сярод іх былі жонка, дачка і сын Хаіма. У мінскім гета Александровіч адразу ўключыўся ў

📌 У гонар каго названая вуліца Александровіча ў Гродне?

У Паўднёвым ёсць вуліца імя Хаіма Александровіча. Сёння мала хто адразу ўзгадае, хто гэта быў такі і як звязаны з Гроднам. Варта ўспомніць яго постаць, тым больш, што набліжаецца 9 траўня.

🛠 Хаім Александровіч нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям’і рабочых. Усё яго жыццё было змаганнем. Ужо на пачатку 1920-х ён далучыўся да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, разам з братамі актыўны ўдзельнічаў у камуністычны руху, за што часта трапляў у польскую турму.

Але найбольш драматычна вылучаюць ягоны лёс удзел у партызанскім руху падчас нацысцкай акупацыі і гібель у пасляваенны час.

😢 Калі ў чэрвені 1941 года нямецкія войскі ўвайшлі ў Гродна, Александровіч спрабаваў эвакуявацца з сям’ёй, але пакуль дабраўся ў Мінск, той ужо быў акупаваны. У жніўні-лістападзе 1941 года нацысты арганізавалі каля дзясятка аблаваў, у якіх загінулі тысячы яўрэяў. Сярод іх былі жонка, дачка і сын Хаіма. У мінскім гета Александровіч адразу ўключыўся ў падпольную барацьбу. Ён наладжваў сувязі з партызанамі, шукаў зброю, дапамагаў яўрэям выбрацца з гета і скіроўваў іх у лес.

Пасля ўцёкаў з гета зімой 1942 года нейкі час меў сваю партызанскую групу, пра якую пазней пісаў:

“Я выйшаў з Мінску з групай 18 чалавек і 8 наганаў. Аднаго згубілі ў дарозе – змерз. 12 сутак амаль не спалі, галадалі. Людзі адмарожвалі сабе канечнасці. Навокал немцы. Я адмарозіў пальцы на нагах. Сілай прымусіў сябра-лекара адкусіць кравецкімі нажніцамі кавалак гніючага пальца. Загаіўся толькі на пятым месяцы. Ноччу напалі на невялікі нямецкі гарнізон, забілі 11 салдат і афіцэраў, узброіліся кулямётамі і вінтоўкамі. Папілі партвейну і паелі масла і канцэнтратаў. Умацаваліся фізічна і вайскова. Знішчылі ўсе валасныя ўправы немцаў і іх гарнізоны ў шэрагу раёнаў. Вялікі карны атрад акружыў нас, узарваў наш лагер і загнаў у балота. Харчаваліся канінаю бяз хлеба і солі тры тыдні. У выніку марозу, голаду куляў і вісельняў нямецкіх карнікаў з 120 чалавек да пачатку мая 1942 года нас засталося 17”.

Рэшткі атрада Хаіма далучыліся да моцнай брыгады Васіля Варанянскага. Там Александровіч хутка здабыў прызнанне кіраўніцтва.

Пасля вайны асаблівасці біяграфіі Александровіча (яўрэй з Заходняй Беларусі, сябар КПЗБ, якую знішчыў Сталін) прывялі да таго, што ён змог знайсці працу толькі шараговым забеспячэнцам у адной з кантор Мінска. Камунізм, за які Хаім аддана змагаўся, не прымаў яго, як і многіх людзей з падобным лёсам.

🚂 У пачатку 1945 года Хаім наведаў Гродна - і гэта толькі пагоршыла яго стан.

“На днях я быў у Гродне, – пісаў ён знаёмай. - Могілкі! Самага блізкага, дарагога. Нябачныя, але тым болей адчувальныя! Нікога са сваіх, нікога з бліжніх. Бацька мой “памёр” самай натуральнай смерцю. Я гэтаму “рады”, бо не бачыў усіх жахаў знішчэння людзей. Брат Янкель памёр на шосты дзень вайны пасля цяжкага ранення… Усе асататнія былі па-зверску знішчаны… Усяго з Гродна выратавалася дзясяткі два людзей”.

Пазней Хаім перабраўся ў Вілейку, дзе працаваў забеспячэнцам спіртавога трэста. Дырэктар гэтай установы, таксама яўрэй, хваліўся, што ў гады калектывізацыі саслаў свайго бацьку ў Сібір, абвесціўшы яго кулаком.

У пачатку 1948 года Хаім наведаў у Гродне да свайго партызанскага сябра Баляслава Ротблята. У час вяртання, пры перасадцы на станцыі ў Маладзечне, Хаіму стала блага. Міліцыянер на вакзале падумаў, што гэта п’яны, і выгнаў Александровіча на вуліцу. Пасля ночы на марозе Хаім быў поўнасцю паралізаваны. Ён некалькі месяцаў прамучыўшыся ў бальніцы і памёр 7 сакавіка 1948 г. Хавалі яго на наступны дзень, сціпла, без высокіх гасцей і прамоваў, бо вілейскае начальства святкавала Міжнародны жаночы дзень.

Падрабязней пра лёс Хаіма Александровіча - на harodnia.com.

На фота - Хаім Александровіч у 1920-я

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127