🏭 Як выглядаў арыгінальны будынак фабрыкі ровараў „Niemen” на вуліцы Маркса? Знакамітую ў мінулым фабрыку ровараў і матацыклаў „Niemen” заснавала ў 1894 годзе гродзенская сям’я Старавольскіх. Недзе паміж 1930 і 1932 годам яны выкупілі былы дом сям’і Тропаў на Брыгіцкай (сёння - Маркса, 20) і перабудавалі яго ў модным тады стылі канструктывізму (у Польшчы яго называюць функцыяналізмам). Адметны для напоўненага правінцыйнай эклектыкай цэнтра горада будынак стаяў да сярэдзіны 2000-х, пакуль мясцовыя ўлады не палічылі, што ён “непрыгожы” і не вырашылі яго знесці. На яго месцы пабудавалі псеўдагістарычную копію “па матывах” суседніх дамоў. 📌 Як выглядаў арыгінальны будынак фабрыкі, можна пабачыць на фота 2004 і 2005 гадоў. На першых двух фота будынак вылучаны блакітным колерам. Па стане на 1937 год фабрыка „Niemen” была ў стане прадукаваць 15 000 ровараў і 500 матацыклаў у год. Але ў рэальнасці, вядома, вытворчасць была меншай - 10 000 ровараў і 100 матыцыклаў у 1936 годзе. Таксама фі
🏭 Як выглядаў арыгінальны будынак фабрыкі ровараў „Niemen” на вуліцы Маркса
28 апреля 202528 апр 2025
1 мин