📕 Восень — гэта час, калі мяне асабліва цягне да кніг, а адной з самых жаданых серый гэтай пары з’яўляецца "Гары Потэр". Я спрабавала чытаць на французскай і англійскай мовах і дабралася да чацвёртай часткі. Але тады лексіка стала больш складанай, і я ўжо не змагла зразумець тэкст, што, безумоўна, мяне расчаравала.
У рускай версіі я прачытала толькі першую кнігу, каб упэўніцца, што правільна зразумела французскі тэкст.
Зараз я знайшла беларускія кнігі 1, 2, 3, 6 і 7 частак. Цікава, чаму іншыя кнігі яшчэ не перакладзены? Я вельмі спадзяюся, што з'явіцца магчымасць пачытаць іх па-беларуску, бо гэта было б сапраўдным шанцам пагрузіцца ў любімы свет і зразумець яго яшчэ лепш!
#кнігіпабеларуску #штоячытаю