Да Дня горада, што адзначаецца ў Магілёве на гэтых выходных, “Магілёўліфтмаш” падрыхтаваў абласному цэнтру даволі сумніўны падарунак. Вертыкальная электрачная велапаркоўка на шэсць ровараў была ўсталяваная прадпрыемствам на плошчы перад “Атрыўмам”. Раней гэтую дзіўную канструкцыю ўжо прэзентавалі на адкрыцці веласезона ў Магілёве. Кіраўніцтва “Магілёўліфтмаша” пазіцыянуе сваю велапаркоўку як нейкае элегантнае вынаходніцтва, тады як у жыхароў горада, асабліва ў раварыстаў, узнікае вельмі шмат пытанняў што да глуздоў у аўтараў гэтай ініцыятывы. Па-першае, на тым месцы, якое займае велапаркоўка, можна было б звычайным чынам размясціць тыя ж самыя шэсць веласіпедаў, калі не больш. Прадстаўнікі “Магілёўліфтмаша” на гэта заяўляюць, што ўтылітарныя функцыі велапаркоўкі другасныя, а ў першую чаргу гэта “малая архітэктурная форма” і “арыгінальны дызайн”. “Хватит уродовать город разным мусором” – рэагуюць на канструкцыю каментатары пабліка Mogilev Live. “Бессэнсоўна і бязлітасна. Я свой ровар ту
У Магілёве паставілі электрычную велапаркоўку – каму гэтая бздура патрэбная, гараджане не разумеюць
29 июня 202429 июн 2024
1
1 мин