Найти в Дзене

Ці паспрачаешся ты з Эклезіастам?

Сорам ганьбу заклікае,
Каб засведчыць справы тваёй лухты,
Калі праз справы веры сваёй падманай
Дайшоў да спусташэння ты ў сваёй душы.
Шлях, - складаней не знайсці,
Калі вымушаны ты заўсёдна падмываці за людзьмі, імкнучыся ўсім дагадзіць,
І зусім не турбуючыся
Аб шчасці уласным сваім.
Забываючы аб усім,
Што можа вельмі спатрэбіцца табе
У інакшым,
Бясконцым жыцці тваім.
Ты позірк свой не адвадзі,
Бо дарогу асіліць ідушчы.
І маецца шмат чаго і ў жыцці тваім,
Што здольна як збожжа на ніве
Буйна ускаласіцца,
І прынесьці плод міру і любові,
Які заўсёды будзе побач з табою.
Мы ўсё, як паўз змрок, усведамляем,
І успрымаем як праз нейкае мутнае шкло.
Мы паўтараем адны і тыя ж шляхі,
Па якім блукалі нашы папярэднікі у мінулыя вякі.
Мы дарэмна разбіраем почырк сляпы,
Кветкі сплятам, размовы вядзем,
Нешта шукаем, чагосьці чакаем,
Седзячы на падмурку ліпавага знання,
Які продкі нашы вякамі будавалі
На падставе бясконцай хлусні.
Калi робіцца усё ўсляпую,
Калi ня ведаеш,
Дзе сцязю знайсці тую,
Комментарий к первой главе Книги Екклисиаста
Комментарий к первой главе Книги Екклисиаста

Сорам ганьбу заклікае,
Каб засведчыць справы тваёй лухты,
Калі праз справы веры сваёй падманай
Дайшоў да спусташэння ты ў сваёй душы.

Шлях, - складаней не знайсці,
Калі вымушаны ты заўсёдна падмываці за людзьмі, імкнучыся ўсім дагадзіць,
І зусім не турбуючыся
Аб шчасці уласным сваім.

Забываючы аб усім,
Што можа вельмі спатрэбіцца табе
У інакшым,
Бясконцым жыцці тваім.

Ты позірк свой не адвадзі,
Бо дарогу асіліць ідушчы.
І маецца шмат чаго і ў жыцці тваім,
Што здольна як збожжа на ніве
Буйна ускаласіцца,
І прынесьці плод міру і любові,
Які заўсёды будзе побач з табою.

Мы ўсё, як паўз змрок, усведамляем,
І успрымаем як праз нейкае мутнае шкло.
Мы паўтараем адны і тыя ж шляхі,
Па якім блукалі нашы папярэднікі у мінулыя вякі.

Мы дарэмна разбіраем почырк сляпы,
Кветкі сплятам, размовы вядзем,
Нешта шукаем, чагосьці чакаем,
Седзячы на падмурку ліпавага знання,
Які продкі нашы вякамі будавалі
На падставе бясконцай хлусні.

Калi робіцца усё ўсляпую,
Калi ня ведаеш,
Дзе сцязю знайсці тую,
Што здольна да ісціны цябе давесці.

Толькі скокі-пераскокі,
Перабежкі і штуршкі.
Усе ірвуцца і нясуцца,
Прыспяшаючы, хто куды.

Але ад самога - ці ж далёка,
На самой справе здольны ты ўцячы?
Не ўцячэш ад дум сваіх гаротных
І не скрыешся ад сябе нійдзе.

Гэта зараз так здаецца,
Што ўсё проста вырашыць заўжды.
Рабі тое што і ўчора
І ня зробіцца табе бяды...

Як жылі да нас вякамі,
Так і зараз усе жывуць.
Ліш адзінкі прагнуць праўды,
Дасканаласьці і чысціні.

Іншым нешта замінае,
Не спрыяе, не дае.
Шукаць праўду перашкаджае,
Зацьмявае зрок і слых.

Ці ж паспрачаешся тут з Эклезіастам,
Які засведчыў нам аб тым,
Што нішто не доўжыцца бясконца,
І якая карысць чалавеку
Ад усіх клопатаў яго зямных?