👨🎨 Польскі National Geographic прадставіў новыя рэканструкцыі постацей з дынастыі Ягелонаў Новая серыя партрэтаў прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў з’явілася дзякуючы спалучэнню гістарычных даследаванняў, працы мастакоў і сённяшніх тэхнічных магчымасцяў. Яе апублікавалі ў красавіцкім нумары часопіса. 🎨 Рэдакцыя вырашыла стварыць праўдападобныя выявы, бо найбольш папулярныя і распаўсюджаныя сёння партрэты гэта шмат у чым мастацкія вобразы. Партрэты рыхтавалі на аснове падрабязнага аналізу гістарычных крыніц, апісанняў і артэфактаў. За навуковую дакладнасць адказвала прафесарка Бажэна Хвойдрак з Сілезскага ўніверсітэта. Стваралі галерэю мастак Марцін Бандаровіч, тэхнічны дырэктар фірмы AI REV Матэвуш Дарошка і арт-дырэктарка National Geographic Polska Івона Эль Танбулі-Яблоньска. Партрэты ствараліся паводле апісанняў, якія пакінулі аўтары, што жылі ў часы Ягелонаў, як Ян Длугаш, а для апошніх прадстаўнікоў дынастыі - таксама паводле партрэтаў, якія з’явіліся акурат у час жыцця двух Жы
👨🎨 Польскі National Geographic прадставіў новыя рэканструкцыі постацей з дынастыі Ягелонаў
14 апреля 202514 апр 2025
1 мин