I
Бог я ведаю ты хочаш каб я цябе выябаў
Але сёння мне не да гэтага
Закрый свае сцёгны
Схавай пізду
Мне трэба ісці на работу
Начальства хоча каб я хутчэй наладзіў станок
Я таксама хачу хутчэй раз'ябацца
Гэта вельмі шмат працы
Салідны кавалак
Пакуль ты лунаў над вадой мы ўсё праябалі
І зараз замест таго каб ябацца з табой
Я іду на работу
Бухі з бадуна
Не адчуваючы часу
Закрый пізду госпадзі божа
Не магу яе бачыць
Гэта балюча
Я не стану яе ябаць
Я адмаўляюся
Я занадта стомлены для гэтай хуйні
II
Была Украіна
Была Беларусь
Была ябаная Ялта
Літва 2.0
Быў Міхалок малады
Была твая пізда ў паветры
Кожны мог схапіць яе і выябаяць
Усе маглі адначасова
А зараз мы адмовіліся ад яе
Мы байкаціруем тваю пізду божа
Мы любім цябе базару ноль
Але больш не будзем цябе ябаць
Сыходзь у іншы сусвет
Шукай маладых
Прапануй ім сваю пізду
Мы надта старыя для гэтай хуйні
III
Мы ўсе адмаўляемся ябаць цябе божа
Паўсюль
Ва ўсім свеце
Навошта ты стварыў нас
Для гэтай хуйні
Ты не папярэдзіў што прыйдзецца
Выконваць абавязак
Ябаць цябе божа
Ці можна развесціся
Каб не быць створаным
Каб не лунала твая пізда паўсюль
У маёй хаце?
IV
Але кожны раз як я цябе ябаў божа
Гэта былі адносіны
Гэта быў сапраўдны секс
Ажно цёпла ўспомніць
Шкада што я болей не магу
Ні ябаць цябе божа ні нават глядзець у тваю пізду
Схавай яе калі ласка
Каб яна болей не перашкаджала нам жыць
Каб мы не глядзелі ў яе як у люстэрка
І не бачылі будучыню
Бо будучыні няма
Таму што мы адмаўляемся ябаць цябе божа
Дзякуй далей як-небудзь самі
V
Ані ты ані твае сябры
Тут анічога не вартыя
Вы толькі лунаеце як прывіды
Засяроджаныя на сексе з намі
А нам трэба працаваць
Лічыць грошы
Дбаць пра старых і дзяцей
Таму накрыйся божа
Закрыйся
Правалівай
Я не хачу цябе бачыць
Ані цябе ані тваю пізду
Дастаткова
Хопіць
Байкот
Убяры яе ад мяне
Больш аніякага сексу
Давай застанемся сябрамі
Збірай свае рэчы і ўёбвай да маці
Будзеш жыць з ёй
VI
Памятаеш як мы з табой кахаліся
Як беглі па прасторы
Быццам шчанюкі звар'яцеўшыя ад свабоды
Як інтэнсіўныя панкі
Як раннія джоны ўотарсы
Быццам тыя каханкі з новага масту
Зараз ты пастарэў божа
Ты ўжо ня той
Не маеш нічога агульнага з тым божа якога я ведаў
Я па-ранейшаму люблю цябе
Не магу не любіць
Але выбачай
Ты мяне заябаў
Ты хочаш ад мяне толькі секса
Я нецікавы табе як асоба
Нам трэба рухацца далей
VII
Ты як той джанкі
Патрабуеш тры разы на дню
Ці нават болей
Хочаш каб цябе ябалі ўвесь час
Без перапынку
А мы занадта слабыя
Мы людзі
А ты бог
Вось і ўвесь раман
Уся рамантыка
На гэтым усё і скончылася
Мы занадта розныя каб быць разам
Ты творца
А мы тварэнні
Ты дэміург
А мы бруд і смецце
Уябвай
VIII
Аднойчы я спаў
На бруднай падлозе
Ля зламанага ложка
З бутэлькай у руцэ
І яшчэ адной у куце пакоя
Ніякай тваёй пізды
І гэта было някепска
Пакуль я не прачнуўся
І ты сказаў мне што
Любіш мяне
І адразу прапанаваў ябацца
Ведаеш людзям зрэдчас патрэбен спакой
Не ўсе такія ненаедныя як ты божа
Усяму на свеце патрэбен свой час
Акрамя цябе
І ў гэтым праблема
IX
Але я дзякую табе божа
За тыя моманты калі мы ябліся
Гэты было сапраўды цудоўна
Сапраўды свежа
Сапраўды актуальна
І святло было над зямлёю
І радасць трывавала
Як неразубаральная моц
І штосьці важнае заўжды заставалася
Штосьці
Як у песне
Добрае
Штосьці заставалася яшчэ недапітае
Недачытанае
Недагледзенае
А зараз мы выпілі ўсё
Усё прачыталі
Усё паглядзелі
Мы выяблі цябе да астатку божа правалівай
X
Кажуць ты буда
Хрыстос
Макаронавая пачвара
Я ў гэта не веру
Бо занадта добра цябе ведаю
Мы спалі з табой у адным ложку
Жылі ў адной кватэры
Тыя проста яшчэ цябе не спазналі
Яны будуюць царквы як генератары
Каб назапашваць цябе
Канцэнтраваць
Не ведаюць што можна проста схапіць цябе
І выябаць
І потым зноў адпусціць
Думаюць ты штосьці тыпу настаўніка
А ты лунаеш па тым царквам незаўважаны
І потым зноў ляціш да мяне
У ложак
XI
Ты не выносіш смецце
Не ходзіш у крамы
Не плаціш падаткі
Даніну
НДВ
Не гатуеш ежу
Не ясі
Не срэш
Не падціраеш сраку
Бо не маеш сракі
Толькі пізду
Не дапамагаеш сваім дзецям
Мы самі
Канешне ты стварыў прыроду
У якой усё буяе і расце
Быццам для нас
Але і мы толькі ўтварэнне на целе прыроды
Якое буяе і расце
Ты ўвогуле вольны
Не тое што мы
У мяне баліць галава
Не сёння
Я спаць
XII
Я бачыў цябе і з іншымі
І гэта не здрада
Бо ты не мая маёмасць
Ніякай маёмасці увогуле не існуе
Гэта праява тваёй сутнасці
Я бачыў цябе вельмі розным
П'яным цвярозым шалёным
Спакойным нават спалоханым
Раз'юшаным як ураган
Бачыў на востраве
У лесе
На моры
У кніжках
Кіно
Ты веславаў з рабамі
Караскаўся ў горы з альпіністамі
Катаваў сам сабе
І паміраў ад катаванняў
Я ніколі нікому з іх не пазайздросціў
Бо я цябе люблю
Таму і ты на мяне не злуй
XIII
Ты зноў разлёгся у ложку
Сёння я твой
Ябі мяне Андрэй
Людзі столькі міфаў прыдумалі
Сверхчалавек
Прасвятленне
Адно дзеля гэтага
А я не хачу
Я рабіў гэта шмат разоў
Я хачу напісаць верш
Ці паэму
Ці аповед
Ці новы раман
Я хачу піць піва
Гарэлку
Хачу бадзяццца па гораду
Выбачай мяне божа
Ты сёння адзін
Без мяне
XIV
Ты ў пекнай прывабнай бялізне
Новую купіў пытаю
Дзеля цябе кажаш ты
Не выйдзе
Не спрацуе
Лепш бы ты заплаціў мой крэдыт
Ты нічога не можаш
Стварыў сусвет і пакінуў яго на самацёк
Які быў твой план божа
Каб я нарадзіўся
І потым гойсаць перада мной у бялізне
Гэта вельмі спакусліва
Але не
Дзякуй
Чакаю на прапановы
Іншага плану
XV
Твая пізда
Гэта не пізда Галіны Рымбу
Бо ў яе вагіна
Твая пізда не карамэльная
Ці салоная на смак
Не мае выдзяленняў
Колеру паху
Глыбокая як сусвет
Маленькая як кропка
Нараджае нас без запачацця
Аддаецца кожнаму хто захоча
Як жа я люблю тваю пізду божа
Я бы зашыўся ў яе з галавой і прапаў бы
Але мне трэба на работу
Бывай
XVI
Ёсць 46 станаў свядомасці
І секс з табой найлепшы з іх
Я пакідаю сабе 45 астатніх
Хтосьці мусіць вынесці
Усё гэтае сммецце
Раз ты не можаш
Накарміць усіх галодных
Выратаваць нямоглых
Перавесці цераз дарогу
Зняць з дрэва
Падкласці надзіманы куб жыцця
Проста паразмаўляць па тэлефоне
За крок да самагубства
Я таксама думаў
Што буду жыць вечна
Адна і тая ж памылка
Адзін і той жа дэкаданс
Адны і тыя ж рамантыкі
Супраць адных і тых жа рэалістаў
Адна і тая ж твая пізда божа над гэтым усім
XVII
Я думаў здрадніцтва штосьці буйнае
Бярэш і адмашляеш богу у сексе
Але здрадніцтва гэта вельмі дробная рэч
Як у той песне
Пайшоў сёння на працу
І заўтра пайшоў на працу
Вяртаешся ў краму зайшоў
Малако макароны бульба
Што там яшчэ
У кішэні спіс
Аджыка для імкасці
Мандарыны ябаныя
Семкі
Падарожжа ў семкі
Пад гавённы фільм
Ніякай пізды сёння божа
Ні сёння ні заўтра
Я хачу пра цябе забыць
Нават чуць пра цябе не хачу
Раблю выгляд што ніколі цябе не знаў
XVIII
Ты першы пазваў мяне танчыць
Я быў яшчэ юнаком
Сядзеў у танцзалі
Глядзеў як ты танчыш з іншымі
І вельмі хацеў быць сярод іх
Але баяўся запытаць
Ты ведаў
Канешне ты гэта ведаў
Таму схапіў мяне і закруціў
Ты проста хацеў каб я цябе выябаў
Але я быў самым шчаслівым шчанюком у свеце
Зараз іншая справа
Іншы час
Іншы век
Ходзь да каго-небудзь іншага
На іншую планету
Ты казаў што стварыў іх дастаткова
Шукай палюбоўніка там
На гэтай планеце нікога не засталося
Я ўжо не магу
XIX
Мне яшчэ 36
Але адчуваецца як ужо 36
Кожны год як апошні
Раней такога не было
Усе мадэрністы хлусяць
Быццам ябліся з табой
Яны адмыслова пішуць складаныя вершы
Каб скласці такое уражанне
А насамрэч проста тлумяць мазгі
Увогуле яны выкарыстоўваюць
Цябе не для сексу
А каб ябаць табой мазгі
Усім астатнім
Ты для іх проста повад
Каб даябацца
ХХ
Нават да гэтага майго вершу
Невялікай паэмы
Яны даябуццца
Таму што яна пра цябе
Даябуцца ад твайго імя
Ужо даябаліся
Замест таго каб ябацца з табой
Як раней рабіў гэта я
Замест таго каб зазірнуць табе ў пізду
І заняцца з табой сексам
Яны будуць ябаць мне мазгі
Адно толькі дзеля таго
Каб дамінаваць у гэтым свеце
Але ж у гэтым самым свеце я цябе і бачыў
Бо ніякага іншага света не існуе
У глебе
У небе
Вось даябаліся пра што і кажу
20.03.25-21.03.25