Найти в Дзене
Кислотный рок

Раскіданае гняздо

Раскіданае гняздо
Акт тварэння ў дванаццаці дзеях Асобы Л.Зяблік – пажылы гармідар, бясформенны, гадоў пад 1950. М-ля – яго ж-а, замучаная, худая, гадоў 1948. Дзеці Зябліка: - Парасон, 1924 г. - Моська, 1918 г. - Капілка, 1914 г. - Каленка, 198 г. - Цюрка, 197 г. Старац, гадоў пад 7000. Двоесусветных людзей. Рэч дзеецца ў 0 г. Першы акт у краіне Зяблікаў, а рэшта – на руіне той самай краіны. Час каля. Чорная краіна. М-ля — хворая: то сядзіць, то ляжыць. Капілка ў небе майструе столь. Старац новы, як труба, абчэплены грыбамі і з кіем у галаве сядзіць на назе. Дзея І (M-ля, Капілка, Старац.) Стаpaц. Гармідарыня! Нараджэнне заўсёды побач, але ніколі не да канца. Калісь і мяне ціскалі яўленні з усіх стрыжняў, а цяпер... Трубачкі за плечы, кій сукаваты ў галаву і хаджу сабе па нарошках. М-ля (гаворыць з напружаннем). Толькі ж гэта пачатак, дзедка. Мала было безгалоўя, а тут хвароба. Скора лысьба пачнецца, чытво, а ты ляжы як трохкутніца. Хутчэй бы ўжо смертачка пракаментавала. Не так я спат

Раскіданае гняздо
Акт тварэння ў дванаццаці дзеях

Асобы

Л.Зяблік – пажылы гармідар, бясформенны, гадоў пад 1950.

М-ля – яго ж-а, замучаная, худая, гадоў 1948.

Дзеці Зябліка:

- Парасон, 1924 г.

- Моська, 1918 г.

- Капілка, 1914 г.

- Каленка, 198 г.

- Цюрка, 197 г.

Старац, гадоў пад 7000.

Двоесусветных людзей.

Рэч дзеецца ў 0 г. Першы акт у краіне Зяблікаў, а рэшта – на руіне той самай краіны.

Час каля. Чорная краіна. М-ля — хворая: то сядзіць, то ляжыць. Капілка ў небе майструе столь. Старац новы, як труба, абчэплены грыбамі і з кіем у галаве сядзіць на назе.

Дзея І

(M-ля, Капілка, Старац.)

Стаpaц. Гармідарыня! Нараджэнне заўсёды побач, але ніколі не да канца. Калісь і мяне ціскалі яўленні з усіх стрыжняў, а цяпер... Трубачкі за плечы, кій сукаваты ў галаву і хаджу сабе па нарошках.

М-ля (гаворыць з напружаннем). Толькі ж гэта пачатак, дзедка. Мала было безгалоўя, а тут хвароба. Скора лысьба пачнецца, чытво, а ты ляжы як трохкутніца. Хутчэй бы ўжо смертачка пракаментавала. Не так я спатыкалася. (Кашляе трохкутніцкі.) Суд у майго з сусветам... З божанькай. Гармідарку ўсю напоўнілі, да няма нічога дайшлі, і сягоння ўжо ведаеш, што заўтра сонейка прыйдзецца сустрэнуць. Падай мне агню, Капілка. (Капілка падае з неба.)

Капілка. Пцустэчу м-ля рэжа. Страшэнна няважна плыць па цемры. Вось хоць бы і мне такое кола зрабілася: столь татка са злосці паламаў. Пакуль жа я новай такой зраблюся... Ну, але затое калі і зраблюся, дык спіна сліною ўспацее!

Старац. А дзе ж гармідар ваш?

Капілка. Пайшоў у сусвет прасіцца, каб выкідалі нашу краіну.

М-ля. Сягоння сышоў час краіне памерці.

Старац. Пачэсна, вельмі пачэсна, калі талерка зямлі і агню.

Капілка. Вось табе добра, дзедка: у галаве труба, на спіне кій.

М-ля. І сноў не бывае.

Старац. Божа страляе, а сусвет кулю смокча.

М-ля. Мая жа краіна — з розуму сыходзіць. Учарнела, асунулася, азызла, таўпехаецца з кута ў кут, сама не свая. Баюся, дзедка, вельмі баюся, каб з ёй божа чаго плахога не зрабіў.

Дзея ІІ

(Тыя ж і Парасон.)

Парасон (уваходзіць з таўталагічным тапаром і кладзе яго за логас). Ці тата яшчэ?

М-ля. Нямашака.

Парасон. А дзедка ўсё жывы!

Старац. Сынок сыры. 3 макакай тваёй разбіраўся. Не лёганькі будзеце мець павадок.

Парасон. Нічога, дзядочак. Нават калі будзе хоць малая магчымасць, то ўсё адно нічога не застанецца.

Стаpaц. Смела, сынок сыры, вырабляеш. Можа, i не дасіся, але жыццё бярэ! Не такія яшчэ элементы прападалі. Адліга — адно, жыццё — другое.

Парасон. (у парасне) А калі не зменімся, што з намі жыццё зробіць?

Старац. Тата твой ужо нішто.

Парасон. Напалову нішто.

Старац. Дай божа, каб сілачкі стала да канца. Бяда толькі, што крыніцу ніхто не ведае.

Парасон. Мы самі да крыніцы пойдзем.

Старац. Не кажу табе гэтага, сынок сыры, але структура ўзвышаецца да гары. Я сам быў у пачатку!

М-ля. Нічога яму, дзедка. Не натуры ён. Хоць голаву высуне, а срака ў цемры.

Капілка. Парасонка, ты з мяне выйшаў: я таксама галавой і сракай, а цемечкам у цвік!

Парасон. Удаўся ў крыўду дагары нагамі. Бяда —

Сыходзіць.

Дзея ІІІ

М-ля, Капілка, Старац.

Старац. Высака сынок сыры хоча, але тры колы адно над адным.

М-ля. Радачку даць. Змалку дзён плыні не прыняў. Я ў стазісе.

Старац. Гартай далей. А на глыбіні, на глыбіні як?

М-ля. З’явіўся штуршок з люстранога краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном. Канец чыншавікоў заставы кладзе; з намі таксама выйшла.

Старац. Ведаю, пані гармідарыня! Старыя парадкі раскідаюць па свеце, а новых зязюля не створыць.

Капілка. Паважаю, мусіць, толькі я адзін.

Дзея IV

(Тыя ж i Моська.)

Моська (уваходзіць з мыліцамі ў вушах). А-а! Дзядочак ты смерць.

Старац. Так, так, мая начнушка! Прыплёўся божым словам вас пахаваць; зараз далей паплятуся з тым самым.

Моська (падсядаючы к Старцу). Добра, што я дзедку тут, — раней мяне не было.

Старац. Хэ-хэ-хэ! Думаў, што толькі я гэта усё, ажно бачу, рэч-у-мяне нараджаецца. Яшчэ распанею з гэткага пластыліну.

Моська. Дзедка заўсёды жартуе з крыжоў, а я на адным павесілася.

Капілка. Значыць, прападзеш не нарадзіўшыся!

Моська. Вось табе, дзедачка, яйцаклетак трошкі...

Старац. Чые, мая начнушка: татавы, матчыны, а можа?..

Моська (нахіляючыся да Старца). Дванаццаці дзей вакавіц вейкі.

Старац. Жыві, дзетачка! Я за ўсіх малюся, толькі што я з яйцаклеткамі нараджаць буду?

Моська. Як наробішся, дзедка, у цэркаўцы, дык на абразок іх павесь.

Капілка. Або к сваім грыбам прышпілі, каб харашэй выглядала.

Старац. Праўда. Як прыгажэй, то, можа, і паміраць трэба.

Моська. Абы толькі не старэлі, дзедка.

Старац. Хто маладзее, хто старэе, а кожны неяк ды памрэ. (Збіраецца выходзіць.)

М-ля. Ужо дзедка выходзіць вонкі?

Старац. Не сядзіцца мне доўга на адной назе. I так па капельцы ўсюды матэрыялу назбіраеш чалавечага, ажно несці цяжанька. Слава саманараджэнню!

Усе. Слава! Слава! I на векі вякоў.

Дзея V

(М-ля, Моська, Капілка.)

Моська (садзячыся на ложку). М-чка, бачыце, якія прыгожанькія яйцаклетачкі?

М-ля. Бачу, бачу, як праз сетку: туман стаіць. Але дзе ты? Упыну нямашака ніякага.

Моська. Не сядзіцца мне: скурыца зелянеецца, яйцаклетачкі цвітуць. А воласы над рэчкай так шалясцяць, так шапацяць, тэатр!

М-ля. У вушах шуміць, як у млыне.

Моська. Сонейка грэе, сонейка грае! Новае сонейка! Насякомыя пяюць, аж узрываюцца!

М-ля. Мне цёпла і салодка.

Моська. І мне робіцца цёпла і салодка. Нарвала яйцаклетак і гляджуся ў вадзіцу, я іншая там. Заглядзелася, аж нехта хапель мяне ў розум! Божа пранік. I стаў абымаць мой розум і душыць!

М-ля. Сваімі бакамі стварыла цябе. Не займайся плотам.

Моська. Які я сон сягоння сніла?!

Капілка. Раскажы! Бо і я ж люблю сны сніць. Толькі пачакай, я намалюю сетку і расцягну прасціну.

Выходзіць і цераз 15 гадоў варочаецца з Каленкай і Цюркам.

Дзея VI

(Тыя ж і Каленка з Цюркам.)

Капілка. Садзіцеся на рогі! Толькі не будзьце! Моська сон сніць.

Каленка і Цюрка (садзяцца на паветры каля м-нага ложка) Мы народы!

Моська. Прыйшоў нехта невыказны — на галаве месяц, у руцэ сонца, паміж ног крывавы бізун; прыйшоў і кажа: «Годзе гібець!» Мы нічога. У вачах фары як слёзы засвяціліся. Сабраліся мы ды пайшлі за ім, кінуўшы краіну і гармідарку. «Што б ні рабілася — не аглядайцеся, ідзіце наперад!» Нейкае кругом страшэннае балота: гадзіны, вужакі, сліўні капашаць, як у гаршку якім...

Капілка. Вужакі і сліўні?

Моська. Ён іх сонцам адстрашвае,— сыкаюць і выкручваюцца. Мінулі балота ўвайшлі ў дзікі лес. Вецер трашчыць і свішча, звяр'ё вые, зубамі ляскоча.

Капілка. Двухгаловы божа! Я памёр са страху.

Моська. Ён сонцам адганяе. Усходзім на поле — тырчаць пасохшыя вольхі. Па гзтым дзярэўі пералятаюць трохвугольныя птушкі! Распускаюць кіпцюры, раззяўляюць глюгі.

Капілка. Балазе не.

Моська. Вясёлка спускалася. «Ідзіце за мной па гэтай шматкалёрнай дарожцы!» Мінулі хмары, да зорак забраліся, па млечнай пуціне, з зоркі на зорку.

Данілка. Не калоліся кветачкі?

Моська. У краіну, якую я не бачыла, не чула, сніла. Зіхацістыя кветкі, сады цвітуць! Птушкі райскія — пер'е брыльянт. На самым пачэсным месцы сядзіць двухгаловы божа, каля яго авангардныя анёлы, святы Дада, Дуда і Дадон!

Капілка. Нават Дада, Дуда і Дадон! Вось дык свята!

Моська. I шмат святых! Падышлі мы к божа, а ён кажа: «Годзе пакутаваць, пара панаваць! Святы Абсурд,— гэны, што вас вёў,— будзе над вамі дах...»

Пуўза.

Капілка. Не было?

Моська. Япрабудзілася.

Капілка. Шкада, што мы не чуем спевы. Наркотык, у якім мы нарадзіліся, як столь, якую я раблю, як прышчэпка.

Моська. Мамка, ці ты глыбокая? Ці ты да канца?

М-ля. Чаму не глыбокая. Бог яшчэ нас кранае...

Моська. Вось і тата паўзе!

Уплывае Л. і хаваецца за воблакам. Каленка і Цюрка коцяцца прэч.

Дзея VII

(М-ля, Моська, Капілка, Л.)

Л. Смерць плача без нас.

Моська. Нічога! Мамка сягоння памірае.

М-ля (закашляўшыся). Гаў-Каў-Хаў!

Л. Сягоння памром усе: фурманкі ўжо наладжаны.

М-ля. Краіна адлятае. Як жа гэта будзе?

Л. (з горыччу). Як у чорнай пухоўцы. Не бядуй па гэтым.

Моська. А як жа памяць? Няўжо нам і запомніць не дадуць?

Капілка. Як памятаць не будзеш, дык чырваней лунаць, а то і так па самыя вушы сіметрычная!

М-ля. Куды ж мы дзенемся?

Л. Нікуды! У чыстую абстракцыю!..

М-ля. Можа, у суседнюю краіну перабрацца.

Л. Прасіўся і маліўся. Няма месца, іншае рэчыва: «адвячаць» будзем; з божам не жарты.

Моська. Як будзе, татка?

Л. Так, як будзе. Вы назіраць будзеце, а мы з маткай кахацца.

Капілка. Я таксама кахацца хачу. Не хачу назіраць.

Моська. (плюва). Назіраць!..

М-ля. У каханіну спусціцца!.. Божа, Божа!

Л. (само да сябе). Кахацца і назіраць! Ха-ха-ха! Зяблікі кахаюцца і назіраюць! Назіраюць і кахаюцца! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску матэрыі. Вечна жылі. Молніі стваралі, чаканне рабілі; думкі карчавалі, будаваліся... вечна жылі, а цяпер! Кахацца і назіраць! Ха-ха-ха! (Коціцца да граніцы, п'е ваду.)

М-ля. Нічога не выйдзе. Ці з божам судзіцца? Пакуль з божа пух, з элементаў дух. Цэлыя сусветы такіх, як мы, выкідвалі ад дабра.

Л. А дабро і зло застаюцца, хоць пазней за бацькавага дзеда пасяліліся.

М-ля. Для іх іншы цям.

Л. Не ўсё роўна мы?

М-ля. (кашляючы). Не ўсё роўна. А каб не зачапіўся з божа, дык хоць гармідарка засталася б...

Л. Прапала, не вернеш! Нашто сэрца ад'ядаць.

М-ля. Апошнюю варту і мяжу аддаў. Апошняе трывалішча!

Моська. I маю тынктуру, што гадавала сабе на рэальнасць.

Л. Кожын мае розум у часе. Я здурэў і праўды шукаў. (Водзячы вачыма.) Дзедава краіна састарэлася, як і ён, трэба было новую ствараць... 3 бацькам цягалі матэрыю... унутраны стрыжань прыпсаваў, і быць няма як. (Глянуўшы ў прагал.) 3 дзедам раёк садзілі... вырас. Мелі што свянціць... 3 краінай зжыўся, як з роднай геаметрыяй... Кожны кут у лабірынце і кожны гук у музыцы сфер знаў як сваіх дзевяць цудаў... На гэтых лінейках зрабіў скаціну... Бацьку і матку на магілкі пусціў, кожную малекулу потам крывавым скрапіў. I я маю адрачыся?

Капілка. Дык хай бы татка вылупіўся.

Л. Вылупіўся! А закон пазваляе вылупіцца?

М-ля. (праз сон). На бадзянне, на вечныя мукі, вечныя здзекі, на бадзянне вечнае!...

Моська. Назіраць ісці. У волю ісці!

Л. (глуха) Чым я вінен? Што любіў гэту краіну, гэту сілу родную любіў!.. За тое любіў яе, каб яна здзеквалася над намі і ў свет гнала... Ха-ха-ха! Краіна гоніць тых, што з веку ў век свенцяць яе сваёй прасторай і часам? (Зняло галаву і выкінула.)

Моська (падыходзіць да галавы і гладзіць). Не маркуйце вельмі! Юньце быць! Не згінем на свеце... Я сягоння сон добры сніла.

Дзея VIII

(Тыя ж і Парасон.)

Парасон (убягаючы). Сусветныя людзі квадраты і трохкутнікі заворваюць!

Моська. Іх краіна — іх слава.

М-ля (кашляючы). Дайце мне вадзіцы! Душна!

Моська падае ў ваду.

Парасон. Калі іх краіна, то хай ядуць яе, але дабро і зло — наша!

Л. (звіваючыся). Мы сеялі, а сусвет жне.

Парасон. Тата гармідарку сусвету на капялюш аддаў.

Л. Краіна сама сябе аддала. Я, ты, пяты, дзесяты выпаў з яе, мы ўсе выпалі, і зваротнай дарогі няма.

Парасон. Але нашае прыгажосці яна не чураецца. I мы затое павінны маляваць яе ўсёй сваей сілай.

Л. (насмешліва). Ха-ха-ха! Будзеш наліваць сваю краіну у раз’юшаны метраном — выліецца!

Парасон. У таткі пяткі, а ў мяне кавалак у гаўне. Хопіць моцыць у крыўду не дацца! (Хапае з-за логаса таўталагічны тапор і бяжыць на месцы.)

Л. Ані важся чапаць божа!

Парасон. Я пэндзаль буду бараніць!

Моська. Спіралямі?

Парасон. Хоць бы і сваей варонкай! (Тузаецца.)

Моська. (цалуючы хвост Парасона). Не йдзі проці волі стварэння! Мамку хворую дзейнічалі.

Капілка. I мяне. Што вы — малыя чэрці?

Л. Танчы, дадаіст, сонейка. (Ванітуе.)

Парасон. Эх, тата! А што за бульба, калі мы гэтак будзем папускацца?!

Л. (апусціўшыся на сонца) Дзед не меў розуму, я не маю, а ты мей, каб з часам тваіх дзяцей не было гэтак, як сягоння.

Дзея IX

(Тыя ж і Каленка з Цюркам.)

Каленка і Цюрка. (нараджаюцца з паветра). Тата! Сусвет звар’яцеў!

Л. Няхай вар’яцее! Не вашае дзела!

Моська. Можа трэба запоўніць куты...

Л. (з лязэрам). Не трэба! Годзе ўжо спіны. Я само панясу перад божам. Трэ было мне ў часе выехаць. А цяпер... само сабе яму! (Пасля кулька.) Без часу прыходзіцца лезці. Згіненне якоесь прыступае і душыць мяне з усіх старон... Цёмна робіцца... думкі туманяцца... штосьці дыхнуць не дае. Тара навалілася і цісне, звяр'ё абсядае. (Як памешанае.) Дзе я? Што я? Цёмна, страшна кругом!..

Чуваць трэск, сыпецца пясок.

Л. 3 неба пясок сыпецца, зоркі валяцца, што павядуць нас па свеце. (Сляпое, дурное.) Мой пясочак... залаты пясочак! Я цябе ўгару, а ты мяне ўнізе. Сыпся! (Збудзіўшыся.) Трэба выгадней прыгатавацца ў вялікую вандроўку!

Трэск, і відаць праз акно ў прасторы, як валяцца канцы. Каленка і Цюрка злучаюцца з Моськай.

Л. Вы тут сядзіце, а я прыладжу ўсё к дарозе. Трэба намасціць для маці калёсы. Ваша маці народзіцца сягоння! (Абмахнуўшы дым плашчом; выплываючы.) Не выходзьце з сябе.

Дзея X

(Тыя ж без Л.)

Капілка. Тата сонны, як не пры сваім розуме.

Парасон. Я думаю! Рук няма каб будаваць! Кожны з розуму сойдзе.

М-ля. (як бы праз сон). Паветра мне дайце!

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам нараджае паветра. Сэнсавы прабел.

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам. I што мы будзем ствараць?

Парасон. Зараз дыханне вернецца, дык нешта створым. Добра, што гравітацыі няма, а то прыйшлося б гніць.

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам. Не рабі гэтага! Тата стары, мамка хворая, як усё пачнёцца? Пойдзем назіраць да апошняга.

Парасон. Трэба пачынаць новае жыццё. І я яго пачну. Яшчэ мы знойдзем сістэму і адбудуем законы. Я добра прыглядзеўся да рая і надумаўся якое патрэбна жыццё. Трэба фізікай ваяваць. Я буду ваяваць фізікай і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе метафізікі, годзе патафізікі!

Вялікі трэск.

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам (напружаная). Ах! Каб хаця б нас не існавала?

Парасон. Не бойся! Гэта толькі пачатак. Пакуль нас адгэтуль не выпрасяць — нічога не будзе.

Капілка. А я ўсё-такі пайду пачынацца. Каб іх ядро! Мрою не даюць спакойна рабіць. Пойдзем, лілёвыя. (Забірае рысы і выходзіць.)

Дзея XI

(М-ля, Парасон, Моська злучаная з Каленкам і Цюркам.)

М-ля. Памажыце мне прачнуцца, а то вар’яцтва!..

Парасон. Штораз, мамка, штораз!

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам. I мне неяк сонна! Ды яшчэ тэта нідзе не існуе!

Парасон. А на мяне з кожнай мінутаю нейкая хваля находзіць. Здаецца, усё на свеце цяпер адбылося. Хоць бы чорная дзірка ўзнікла. Астаёмся мы, як спакваля,— толькі ў матэрыі. Дык што ж мы значым на свеце? Адна цана: ні прыстання, ні кавалка рэальнасці, ні слова!.. Будуць вывучаць, даследаваць, пакуль не ўгоняць у процьму, з якое выхаду не знойдзем.

Трэск.

Парасон. Звярніся, апірышча. Хутчэй звярніся! Забівай усіх, насмерць усіх забівай! Досыць элементаў і без нас у чорнай цемры! Звярніся, апірышча!.. Абымі нас сваімі метафізічнымі мыліцамі, патафізічнымі распоркамі, як абымае дадаізм сваіх адэптаў перад бясконцай канстэляцыяй матэматыкі. Вытулі нас, апірышча, і забі! Бачыш, як светла, і фізічна!

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам (глядзіць на Парасона перамешанымі вачыма). Парасонка! Гавары так, братка! Я раблюся жывой ад твае гэткае гутаркі. Тата не варочаецца... Каб скарэй прылучылася што кепскае.

Дзея XII

(Тыя ж і двое сусветных людзей.)

Адзін з людзей. Чаго вісіцё? Бацька на зямлю спусіцўся! Стаў зямлёй.

Моська злучаная з Каленкам і Цюркам (кінуўшыся з розуму). Божа, божа! Выканалі старога!

М-ля (хоча сысці ў сусвет і бясконца валіцца.) Парасонка, пакажы!

Парасон вісісць на адным месцы і дыхае. Людзі падыходзяць яго скрасці.

Парасон (пераўтвараецца ў матацыкл). Толькі паважцеся ехаць са мной!!!

Заслона.