Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

Пачатак будовы Старога моста ў Гродне, 1907 год

Пачатак будовы Старога моста ў Гродне, 1907 год На старых апорах моста дагэтуль захаваліся даты будаўніцтва - 1907 на левым беразе Нёмана і 1908 на правым. Можаце прагуляцца па наберажных і пабачыць гэтыя лічбы самі. Адкрылі мост 6 жніўня 1909 года. У розных крыніцах сустракаюцца розныя яго назвы: Аляксандраўскі, Аляксееўскі, Пятроўска-Мікалаеўскі. У 1930-я гады гэта быў мост Пілсудскага. Мост двойчы нішчылі - у Першую і ў Другую сусветную войны. Зараз на ім, акрамя дат будаўніцтва, размешчаны і яшчэ і сучасныя таблічкі пра тое, што яго адбудавалі і нанова адкрылі 30 кастрычніка 1949 года. Тады адкрыццё адноўленага моста прымеркавалі да 10-годдзя аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Цікава, што спачатку металічны мост праз Нёман хацелі пабудаваць не ў цэнтры горада, а ў зусім іншым месцы - у раёне Румлёва. Там ён быў бы карысны для войска, бо звязаў бы казармы блізу цэнтральнай часткі горада з вайсковымі лагерамі на левым беразе ракі. Але гараджане пачалі масава абурацца і дама

Пачатак будовы Старога моста ў Гродне, 1907 год

На старых апорах моста дагэтуль захаваліся даты будаўніцтва - 1907 на левым беразе Нёмана і 1908 на правым. Можаце прагуляцца па наберажных і пабачыць гэтыя лічбы самі.

Адкрылі мост 6 жніўня 1909 года. У розных крыніцах сустракаюцца розныя яго назвы: Аляксандраўскі, Аляксееўскі, Пятроўска-Мікалаеўскі. У 1930-я гады гэта быў мост Пілсудскага.

Мост двойчы нішчылі - у Першую і ў Другую сусветную войны. Зараз на ім, акрамя дат будаўніцтва, размешчаны і яшчэ і сучасныя таблічкі пра тое, што яго адбудавалі і нанова адкрылі 30 кастрычніка 1949 года. Тады адкрыццё адноўленага моста прымеркавалі да 10-годдзя аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.

Цікава, што спачатку металічны мост праз Нёман хацелі пабудаваць не ў цэнтры горада, а ў зусім іншым месцы - у раёне Румлёва. Там ён быў бы карысны для войска, бо звязаў бы казармы блізу цэнтральнай часткі горада з вайсковымі лагерамі на левым беразе ракі. Але гараджане пачалі масава абурацца і дамагліся пераносу моста ў цэнтр горада, дзе ён быў значна карыснейшы для звычайных гродзенцаў.

Фота апублікаваў у Facebook Slawek Sobos

Каб працягнуць працу гэтага канала нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Калі ласка, далучыцеся да нашых спонсараў на Buymeacoffee, на YouTube або наўпрост у Telegram (гэта новы і вельмі зручны спосаб!), каб мы маглі і далей папулярызаваць гісторыю найлепшага горада Беларусі!