Найти тему

Праца беларуская.

Беларусы – працавіты народ. І з гэтым вельм цяжка спрачацца.

Усю гісторыю побач з нашым народам ішла неабходнасць цяжка працаваць, каб выжыць ды пакінуць за сабой след у гісторыі: сваіх дзяцей, свае думкі, свае дасягненні. Гэта лёгка пабачыць у фальклоры: казках прыказках, прымаўках. «Якая справа такая й слава», - казалі нашыя продкі, каб не забываць, што ў любой працы ёсць свой плён, і не заўсёды гэты плён салодкі.

На нагоду Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі хочацца аднавіць у памяці людзей, цяжкая праца якіх прывяла да таго, што зараз беларусы – народ з сваёй краінай і ўласнай дзяржаўнасцю, якіх ведаюць ва ўсім свеце.

На жаль, немагчыма распавясці пра ўсіх і кожнага, бо любая, нават самая маленькая праца, альбо толькі сумленная ды шчырая, важна. «Хоць памалу, абы добра», - кажа народная мудрасць. Ёсць і адваротны варыянт: «Роблена наспех і зроблена насмех»

Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак – аўтар карціны «Слова пра Беларусь». На ёй мастак адзначыў найбольш знакамітых ды важных людзей у гісторыі Беларусі. Можна ўявіць, як цяжка яму было зрабіць выбар, каго пакінуць на сваім палатне. І сёння, каб нагадаць пра тое, наколькі цяжкі і важны бывае труд беларусаў і якія вынікі ён мае, я хачу нагадаць пра кожную асобу, адлюстраваную раней Уладзімірам Стэльмашонкам.

У «Слова пра Беларусь» ёсць нейкая сістэма: першапачаткова У.Стэльмашонак адлюстроўвае прадстаўнікоў беларускага духавенства.

Першай на выяве прадстае Еўфрасіння Полацкая. Будучы яшчэ дзяўчынкай, яна збегла ад нежаданнага замужаства ў манастыр, дзе пастрыглася ў манахіні. Пазней пачала перапісваць кнігі, адкрыла школы для навучання сялянскіх дзяцей. Па яе заказу і за яе грошы Лазар Богша выканаў адзін з найвядомейшых помнікаў беларускага мастацтва – крыж Еўфрасінні Полацкай, які, на жаль, быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны. Еўфрасіння Полацкая стала першай святой беларускай. Наступным можна пабачыць Кірылу Тураўскага – епіскапа Турава, праваслаўнага багаслова, царкоўнага дзеяча, які вядомы сваім подзвігам стоўпнічства. Захавалася больш за семдзясят твораў нашага знакамітага прапаведніка.

Наступныя людзі на карціне прынеслі на беларускія землі адзін з найбольш каштоўных скарбаў у свеце – кнігі, і зрабілі вялікі крок, каб давесці гэты скарб да людзей было прасцей.

Францыск Скарына – беларускі першапраходзец у гэтай справе, які заснаваў друкарню ў Празе і выдаваў у ёй кнігі на старабеларускай мове. Першым яго выданням стаў «Псалтыр» у 1517 годзе. Сымон Будны – грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай ды друкар, які выдаў «Катэхізіс». Пётр Мсціславец быў звязаны з тым жа рамяслом, што і пералічаныя вышэй. Ён заснаваў друкарню ў Маскве, адкуль выйшаў у свет «Апостал».

Наступнымі ў Стэльмашонка ідуць пісьменнікі, драматургі ды паэты.

Сімяон Полацкі быў праваслаўным дзеячам, духоўным пісьменнікам, драматургам, перакладчыкам. Найбольш вядомы яго твор – «Вертаград шматкаляровы». Акрамя гэтага, Сімяон выхоўваў дзяцей рускага царя Аляксея Міхайлавіча. Наступным ідзе Францішак Багушэвіч – класік беларускай літаратуры, які падараваў нам шматлікую колькасць твораў, што пашыралі ды развівалі беларускую мову. Найбольш вядомымі з іх з'яўляюцца «Дудка беларуская» ды «Смык беларускі». Ён стаў адным з першых, хто прынёс у беларускую літаратуру жанр «крытычнага рэалізму». Кастусь Каліноўскі – рэвалюцыйны дзеяч, які прымаў удзел у паўстанні 1863-1864 гадоў. Захапляе любоў гэтага чалавека да сваёй Радзімы, да нашай Беларусі. Паролям паўстанцаў падчас рэвалюцыі быў выраз: «Каго любіш?» Правільным адказам на гэта было: «Люблю Беларусь». Каб пацвердзіць, што гэты адказ правільны, паўстанцы казалі: «Тое ўзаемна!». Кастусь Каліноўскі таксама пакінуў нам свае творы. «Пісьма з-пад шыбеніцы» былі напісаны, пакуль ён чакаў смерці пад арыштам. Алаіза Пашкевіч (Цётка) – народнай пісьменніца, класік беларускай літаратуры. Прасоўвала беларускую мову, з'яўляецца аўтарам «Скрыпкі беларускай» ды «Першага чытання для дзетак беларусаў». Максім Багдановіч з'яўляецца адным з найбольш вядомых беларускіх паэтаў. Пакінуўшы за сабой толькі адзін зборнік «Вянок», ён, пры гэтым, застаўся класікай ў нашай літаратуры. Дажыў паэт толькі да 19 год, жыццё ягонае забралі сухоты. Якуб Колас – беларускі класік, драматург, педагог, перакладчык, паэт, грамадскі дзеяч, які ў сваіх творах выказваў асаблівую любоў да простых сялян. Найбольш вядомы з-за сваіх твораў «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Казкі жыцця» і гэтак далей. Янка Купала – не менш вядомы беларускі дзеяч, чые творы «Паўлінка», «Магіла льва», «Раскіданае гняздо»,» Тутэйшыя» вядомы, напэўна, кожнаму беларусу. Цішка Гартны – пісьменнік, які ў свой час быў рэдактарам «Дзянніцы», якая з'яўлялася адной з першых нацыянальных беларускіх газет. Уладзіслаў Галубок – драматург, чые п'есы ў асноўным прысвечаны жыццю простага беларускага народа. У савецкі час быў рэпрэсаваны. Найбольш вядомы з-за сваіх твораў «На рацэ Беразе» і «Туманы».

Такім чынам, Сцельмашонак адлюстраваў найбольш вядомых ды выдатных беларускіх дзеячаў. Усе яны займаліся розным, пісалі па-рознаму, вядомы з-за рознага, але іх аб'ядноўвае любоў да Беларусі, свайго народа ды вялікая праца, якая прынесла ім павагу ды вядомасць.

Аднак, на жаль, не ўсе з тых, хто цяжка працаваў для сваёй Радзімы, засталіся ў памяці нашчадкаў. Нават на сваю карціну Уладзіслаў Стэльмашонок змог памясціць усіх, хто мае права там знаходзіцца.

У Савецкім Саюзе заканадаўча было прынята свята – Дзень працы. Яго святкуюць і зараз, у сучаснай суверэннай Беларусі, як пашану для працаўнікоў тагачасных і працаўнікоў сучасных.

Нічога дзіўнага, што менавіта Савецкі Саюз у народнай памяці асацыюецца з працай і дасягненнямі. Чаго вартыя адныя толькі пяцігодкі, якія паднялі маштаб вырабніцтва з ўзроўня слабаразвітай, адсталай Расійскай імперыі да ўзроўня адной з вядучых краін свету! Усё тыя, пра каго не пішуць у падручніках гісторыі, чые твары мы не бачылі і чые імёны ніколі не чулі, але тыя, чыя праца дазволіла нам жыць у незалежнай, моцнай краіне.

Менавіта таму мы, сучасныя беларусы, павінны памятаць, што труд – гэта большае, чым сродак для заробка.

Праца – моцны сродак у моцных руках. Часам яна робіць няшчасным аднаго чалавека, а часам робіць дабро ўсяму народу.