Ці чулі вы калі-небудзь: "сплюнь тры разы"? Я чула, і не раз.
Узяўшы ў рукі кнігу "Міфалогія Беларусі" Т.І. Шамякінай я зразумела, што справа ў асаблівасцях старажытнага мыслення: магія.
У аснове магіі ляжыць вера у прычынна-выніковую сувязь паміж рознымі з'явамі, імкненне чалавека паўплываць на прыроду. Амбіцыйна!
Плюнь тры разы праз левае плячо ў адказ на пахвалу (Лічыцца, што злева ад чалавека стаіць чорт, справа - анёл, і мы плюём у чорта, каб не сурочыў. Але вытокі звычаю больш старажытныя: здаўна людзі з правым бокам звязвалі ўсё добрае, з левым - дрэннае, бо левай рукой працаваць цяжэй).
Ці працуе ў вас? :)