Магія валасоў
Мая бабуля заўсёды спальвала вычасаныя валасы і мяне навучала. А ў якасці паяснення: "Так трэба!". Што можна супрацьпаставіць такому аргументу?!)) Аказваецца, існуе вера ў магічную сувязь паміж чалавекам і яго валасамі. Трапіўшы ў чужыя рукі, вычасаныя валасы маглі стаць зброяй супраць гаспадыні валасоў. Часам жывыя людзі клалі ў труну блізкага чалавека кудзелку валасоў (ці зразалі локан з галавы нябожчыка і потым зберагалі пры сабе), каб захаваць сувязь з яго душою (для паслаблення такой сувязі неабходна было пасыпаць галаву пеплам)...