«Мая Беларусь», «Беларуская экзотыка», «Нечаканая Беларусь», «Запаведная Беларусь», «Планета Беларусь» – так называліся альбомы фотамастака Сяргея Плыткевіча, якія пабачылі свет за апошнія двадцать пяць гадоў. У іх прадстаўляліся самыя цікавыя куточкі роднай краіны. Зараз Сяргей Плыткевіч працуе над новым проектам, які не проста паказвае прыгажосць Беларусі, а робіць акцэнт на яе сардэчнасці. У самым прамым сэнсе. Вось гэтую выспу-сэрца фатограф зусім выпадкова ўбачыў з верталета восенню 2013 года. Ён знаходзіцца на возеры Усая ў Ушацкім раёне. Калі з’явілася магчымасць рабіць панарамныя здымкі з дапамогай квадракопцера, Сяргей Плыткевіч пачаў ездзіць да гэтага возера мэтанакіравана. Але аказалася, што такая сардэчная выспаў Беларусі не адзіная. Зусім недалёка ад яго на возеры з сімвалічнай назвай Астравіта знаходзіцца яшчэ одна выспа-сэрца. У Бешанковіцкім раёне на возеры Астравенскім таксама можна ўбачыць выспу з формай сэрца, ёсць яны і ў некаторых іншых раёнах Беларусі. А Сяргей Пл