Найти в Дзене
Планета Беларусь

У пошуках сардэчнай Беларусі: возера Усая

Гэты праект пачаўся амаль выпадкова. У верасні 2013 года мяне запрасілі ў паляўнічую гаспадарку “Чырвоны Бор”, каб зрабіць пра яе фотаальбом. Такі ўнікальны куточак Беларусі немагчыма было прыгожа прадставіць без панарамных здымкаў, я прапанаваў для гэтага арэндаваць верталёт. І вось ляцім мы з Мінска ў Верхнядзвінскі раён, я па дарозе фатаграфую ўсё больш-менш цікавае – і раптам… бачу пад верталётам выспу-сэрца! Паспяваю зрабіць чатыры здымкі, не ведаю нават, што гэта за возера, дзе яно знаходзіцца. Пра нейкую фотавыставу, звязаную з сардэчнымі выявамі, тады нават і не задумваюся. Але праходзіць пяць год, у мяне з’яўляецца квадракопцер, і ўзнікае жаданне знайці возера з выспай-сэрцам. У Полацкім лясным тэхнікуме я вывучаў геадэзію, таму добра магу карыстацца мапамі google і Яндэкс. Праглядаю наш маршрут з Мінска ў “Чырвоны Бор” і бачу маленькае сардэчка на возеры Усая. Гэта Ушацкі раён, ускраек рэспубліканскага заказніка “Крывое”. Мясціны там цудоўныя – сапраўднае Віцебскае Паазер’е!

Гэты праект пачаўся амаль выпадкова. У верасні 2013 года мяне запрасілі ў паляўнічую гаспадарку “Чырвоны Бор”, каб зрабіць пра яе фотаальбом. Такі ўнікальны куточак Беларусі немагчыма было прыгожа прадставіць без панарамных здымкаў, я прапанаваў для гэтага арэндаваць верталёт.

І вось ляцім мы з Мінска ў Верхнядзвінскі раён, я па дарозе фатаграфую ўсё больш-менш цікавае – і раптам… бачу пад верталётам выспу-сэрца!

Паспяваю зрабіць чатыры здымкі, не ведаю нават, што гэта за возера, дзе яно знаходзіцца.

-2

Пра нейкую фотавыставу, звязаную з сардэчнымі выявамі, тады нават і не задумваюся.

Але праходзіць пяць год, у мяне з’яўляецца квадракопцер, і ўзнікае жаданне знайці возера з выспай-сэрцам. У Полацкім лясным тэхнікуме я вывучаў геадэзію, таму добра магу карыстацца мапамі google і Яндэкс. Праглядаю наш маршрут з Мінска ў “Чырвоны Бор” і бачу маленькае сардэчка на возеры Усая. Гэта Ушацкі раён, ускраек рэспубліканскага заказніка “Крывое”. Мясціны там цудоўныя – сапраўднае Віцебскае Паазер’е!

-3

Першая паездка адбылася 5 мая 2018 года. Летняя выспа-сэрца выглядала крыху іначай, але ўсё роўна была прывабнай.

-4

Я вырашыў заняцца гэтым возерам сур’ёзна і завітваць да яго пры кожнай магчымасці.

Але жанр прыроднай фатаграфіі патрабуе не толькі жадання здымаць якія-небудзь прыгожыя мясціны, трэба яшчэ, каб і надвор’е гэтаму спрыяла.

-5

Шостага снежня 2018 года каля возера Усая яно мне дапамагаць не пажадала. У Мінску было сонечна і марозна, я спадзяваўся зрабіць здымак замёрзлай выспы, але пасля Лепеля надвор’е пагоршылася. І здабыць ідэальную карцінку не атрымалася.

-6

1 красавіка 2019 года па дарозе ў Чырвоны бор скіроўваю да возера Усая.

-7

Снег ужо растаў, на возеры засталіся толькі невялічкія кавалачкі ільду.

-8

У гэты прыезд побач з выспай-сэрцам я знаходжу яшчэ адно цудоўнае месца.

-9

Гэта бераг возера Крывое. Зімой хмары былі вельмі нізка, я не мог заўважыць такую прыгажосць. А зараз больш уважліва прагледзеў рэльеф на мапе і вырашыў, што ў гэтым месцы павінна быць штосьці цікавае. І не памыліўся.

-10

22 лістапада 2019 года. Заязджаю да возера па дарозе з Віцебска. Надвор’е сонечнае, на небе аніводнай аблачынкі, дрэвы без лістоты. Фіксую выспу-сэрца на фоне цёмнай вады і думаю аб тым, што сюды абавязкова трэба будзе наведацца ў сярэдзіне восені.

-11

Раблю гэта праз год. На дрэвах трапяткое жоўтае лісце, але не хапае сонца, вада ў возеры такая ж цёмная, лепшы кадр атрымліваецца, калі падымаю квадракопцер над самай выспай-сэрцам.

-12

1 снежня 2020 года. У гэты дзень выпаў першы снег, і я зноў паехаў здымаць Віцебскае Паазер’е. На выспе-сэрцы снега зусім мала, і з сонцам у чарговы раз не дамовіўся, але нейкі асаблівы настрой, мне здаецца, зафіксаваць атрымалася.

-13

Праз тыдзень па дарозе ў “Чырвоны Бор” я зноў заязджаю да возера Усая. На гэты раз сонца яркае, на палях ляжыць снег, вада ў возеры яшчэ не замерзла.

-14

27 сакавіка 2021 года. У мяне чарговая фотаэкспедыцыя па Віцебскаму Паазер’ю, завітваю і да выспы-сэрца. Лёд на возеры Усая нагадвае вялікага мядзведзя – ці бачыце?

-15

А тут ствараецца ўражанне, што невялічкі караблік падчас шторма спрабуе прайсці паміж двума рыфамі. Гэта бераг суседняга возера Крывое.

-16

4 ліпеня 2021 года. Добрае надвор’е, ёсць магчымасць паказаць, у якім атачэнні знаходзіцца возера Усая. Справа над ім возера Крывое, злева, з маленькай выспачкай, возера Жэнно, за ім праглядваюцца азёры Лешна, Мугірына і Паўазер’е.

-17

На гэтым здымку бачны вёскі Усая і Ягадкі.

-18

А выспа-сэрца ўся ў зеляніне, і вада ў возеры ярка блакітная.

-19

Зразумела, што ў той дзень я сфатаграфаваў і возера Крывое…

-20

2 кастрычніка 2021 года. Чарговая фотаэкспедыцыя праходзіць праз возера Усая.

-21

10 кастрычніка 2021 года. Вяртаемся з воднай экспедыцыі па рацэ Дрыса і па азёрах рэспубліканскага заказніка “Сіньша”. Завітваем і да выспы-сэрца.

-22

Здымаю я і мой другі ўлюбёны куточак Ушаччыны – возера Крывое. Знаходжу ў гэтым сюжэце пэўную казачнасць.

-23

26 сакавіка 2022 года. Едзем да сяброўкі ў Шумілінскі раён. Возера Усая недалёка ад дарогі. Завітваем да выспы-сэрца.

-24

На здымку сэрца выглядае, як звычайна, а вось лёд мне падабаецца. Адчуваецца ў ім нейкая злая сіла, нейкі рух, здаецца, што сэрца трывожна б’ецца і яму вельмі холадна.

-25

13 ліпеня 2022 года я спрабаваў сняць выспу-сэрца на фоне захода сонца. Нічога добрага не атрымалася – неба не было чырвоным, а з ніжняй кропкі выспа на сэрца не падобная.

-26

21 кастрычніка 2022 года – яшчэ адна спроба сфатаграфаваць восеньскую выспу-сэрца.

-27

21 лістапада 2022 года – зноў пачатак зімы.

-28

Снег толькі што выпаў, азёры яшчэ не замерзлі. Крыху не хапае сонца, але і пры гэтым надвор’і возера Усая і яго наваколле выглядаюць маляўніча.

Вярнуцца да здымкаў выспы-сэрца мне ўдалося толькі праз два гады. Восень сёлета была позняй, лісце трымалася на дрэвах да лістапада, па прагнозам павінен быў выпасці снег. Я спадзяваўся зрабіць незвычайны сюжэт, але ноччу пачаўся такі вецер, што раніцай усе дрэвы былі ўжо голымі. І снег не выпаў…

-29

Таму ў мяне атрымаўся зусім звычайны здымак выспы-сэрца.

Але я падлічыў, колькі разоў спрабаваў яго сфотаграфаваць. Аказалася, за апошнія адзіннаццаць год – семнаццаць! Два разы прылятаў, пятнаццаць прыязджаў. Асабліва запомніўся другі палёт. Тады мы таксама кіраваліся ў “Чырвоны Бор”. Надвор’е спрыяла здымкам толькі спачатку. Пасля Лагойска ўскочылі ў поўную воблачнасць. Памятаю, лётчык кажа: “Падымемся вышэй, паляцім над аблокамі”. Падымаемся на 200, 300, 400 метраў – няма ніякага прасвету. Тады лётчык кажа: “Спусцімся ўніз, паспрабуем прайсці ніжэй воблачнасці”. Вынік такі ж – суцэльнае малако, ёсць небяспека ўрэзацца ў якую-небудзь вышку. І тады летчык выбірае вышыню сто метраў, і мы ляцім па прыборах. Зразумела, што ў такіх умовах зрабіць здымкі выспы-сэрца было немагчыма.

Затое адчуванні падчас такога палёта адбіліся на ўсё жыцце. Асабліва, калі мы прызямліліся, і лётчык пытаецца: “Ну як штаны?” І дадае: “У мяне ўся спіна ўзмакрэла, даўно не было такіх пералётаў…”

…Трэцяга снежня ў кафэ высокай кухні “О’да!” у Мінску адкрылася мая выстава “Сардэчная Беларусь”. Выспа-сэрца на возеры Усая – на ёй галоўны герой. Прыходзьце!

Автор: Cергей Плыткевич. Фото автора. Источник информации: Интернет-портал "Планета Беларусь".

Экскурсии по Беларуси:

Туристско-информационный центр "Планета Беларусь", тел. в Минске +37529 6193420 (Вайбер, Телеграм, Вотсап).

Интересные экскурсии:

  • "Белорусская мозаика" по маршруту: Залесье — Сморгонь — Солы — Островец — Гервяты (с обедом).
  • "Тысячелетний Брест" по маршруту: Брест — Брестская крепость (с обедом).
  • "Акварели Подвинья" по маршруту: Германовичи — Миоры — Верхнедвинск — Сарья (с обедом).

Еще больше экскурсий по этой ссылке