Найти в Дзене
Hrodna 11:27

▫️ Лінагравюра з выявай Гродна - 1934 год

▫️ Лінагравюра з выявай Гродна - 1934 год

Зусім невялічкая карцінка 6*10 см з кнігі “Na drogach Polski”, якая выйшла ў Варшаве ў 1934 годзе невялікім накладам 1500 экземпляраў. У кнізе было 50 ілюстрацый са знакамітымі мясцінамі тагачаснай Польшчы.

Усе ілюстрацыі ў тэхніцы лінагравюры стварыў Тадэвуш Цяслеўскі (1895-1944) - выбітны мастак-графік, крытык і тэарэтык мастацтва. Займаўся дрэварытам (ксілаграфіяй) і лінагравюрай, графікай з выкарыстаннем металу, а таксама іншымі мастацкімі тэхнікамі. Удзельнічаў у выставах у Заходняй Еўропе і ЗША. Загінуў у 1944 годзе ў час Варшаўскага паўстання.

Сёння такія міні-гравюры Цяслеўскага выразаныя з кніг прадаюцца на аўкцыёнах у Польшчы па 100-150 злотых.

Падтрымайце наш праект на Buymeacoffee, праз спонсарства на YouTube або наўпрост у Telegram, каб мы маглі працягваць шукаць і публікаваць цікавыя выявы, факты і гісторыі пра наш горад!