Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

📺 Вось і дайшлі мы да апошняга відэа ў нашым цыкле Haradzienki

📺 Вось і дайшлі мы да апошняга відэа ў нашым цыкле Haradzienki. Дзясяты па ліку сюжэт прысвечаны Алаізе Пашкевіч - Цётцы. Яна, у адрозненні ад многіх іншых дзяячак, мае ў Гродне вуліцу свайго імя, маем сваё месца ў падручніках гісторыі. Але ці добра мы ведаем яе постаць? Яна была першай жанчынай у гісторыі беларускай літаратуры, чые вершы друкаваліся тысячнымі тыражамі? Яна была рэвалюцыянеркай, хавалася пад чужымі пашпартамі і зарабляла на жыццё масажам. Алаіза Пашкевіч заснавала першыя беларускія школы і стала рэдактарам першага беларускага дзіцячага часопіса. 👉 Пра яе лёс - на нашым YouTube-канале: https://www.youtube.com/watch?v=2hbBHRPagCE Каб працягнуць працу гэтага канала нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Без вашай падтрымкі не будзе новых відэа, а ў перспектыве можа і не быць канала наогул. Калі ласка, далучыцеся да нас праз данаты на Buymeacoffee, праз спонсарства на YouTube або наўпрост у Telegram (гэта новы і вельмі зручны спосаб!), каб мы маглі і далей папулярызаваць

📺 Вось і дайшлі мы да апошняга відэа ў нашым цыкле Haradzienki. Дзясяты па ліку сюжэт прысвечаны Алаізе Пашкевіч - Цётцы. Яна, у адрозненні ад многіх іншых дзяячак, мае ў Гродне вуліцу свайго імя, маем сваё месца ў падручніках гісторыі. Але ці добра мы ведаем яе постаць?

Яна была першай жанчынай у гісторыі беларускай літаратуры, чые вершы друкаваліся тысячнымі тыражамі? Яна была рэвалюцыянеркай, хавалася пад чужымі пашпартамі і зарабляла на жыццё масажам. Алаіза Пашкевіч заснавала першыя беларускія школы і стала рэдактарам першага беларускага дзіцячага часопіса.

👉 Пра яе лёс - на нашым YouTube-канале: https://www.youtube.com/watch?v=2hbBHRPagCE

Каб працягнуць працу гэтага канала нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Без вашай падтрымкі не будзе новых відэа, а ў перспектыве можа і не быць канала наогул. Калі ласка, далучыцеся да нас праз данаты на Buymeacoffee, праз спонсарства на YouTube або наўпрост у Telegram (гэта новы і вельмі зручны спосаб!), каб мы маглі і далей папулярызаваць гісторыю найлепшага горада Беларусі!